.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



“Рок-Каранацыя-2006”: “Хіп-хоп выканаўца году”
| 20.02.2007 |

Да пачатку сёлетняй цырымоніі ўзнагароджаньня лепшых айчынных альтэрнатыўных музыкаў “Рок-Каранацыя” застаецца некалькі дзён. “Тузін Гітоў” працягвае знаёмства з намінацыямі цырымоніі. На чарзе – адна з новых катэгорыяў у гэтым годзе - “Хіп-хоп выканаўца году”. У лік прэтэндэнтаў на першую ў гісторыі “Каранацыі” – “Хіп-Хоп-Карону” прэтэндуюць: гомельскі праект “Городская тоска”, менская каманда “Неумолкаемые” і рэпэр Krou/CpB. Пераможца будзе абвешчаны непасрэдна на самой цырымоніі, якая адбудзецца 25 лютага ў КЗ “Мінск”.

Рок-каранацыя 2006Відавочнае разьвіцьцё айчыннага хіп-хопу змусіла арганізатараў прэміі “Рок-Каранацыя” зьвярнуць на яго ўвагу. Магчыма, што гэтая намінацыя зь цягам часу станецца традыцыйнай, бо на рэп-сцэне зьяўляецца ўсё болей і болей гуртоў, і, што асабліва цешыць, шмат хто зь іх абірае для сябе беларускамоўную плынь. Ня ўсе зь іх трапілі сёлета ў лік прэтэндэнтаў, бо дзеля гэтага трэба было мець хоць бы выдадзены альбом (сьпіс астатніх крытэраў – гл. у прадстаўленьні ранейшых намінацыяў). У экспэртную раду намінацыі “Хіп-хоп выканаўца году” увайшлі: Алаб, лідэр праекту “Люди дела”, адзін з пачынальнікаў беларускага рэп-руху Банкіла і генэральны прадусар тэлеканлу MTV у Беларусі Валік Грышко. У склад намінантаў патрапілі:

Krou/CpB – Найлепшае, Volia Music
Неумолкаемые – Пойдем снамі, West Records
Городская тоска – С миром, Go-records

Пераможца будзе названы на самой цырымоніі “Рок-Каранацыя-2006” 25 лютага. З намінантаў на сцэне КЗ “Мінск” мае выступіць Krou/CpB.

SB, "Тузін Гітоў"


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net