.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



“Рок-Каранацыя-2006”: намінацыя “Кліп году”
| 21.02.2007 |

У працяг прадстаўленьня намінацый сёлетняй цырымоніі ўзнагароджаньня “Рок-Каранацыя-2006” – першая намінацыя з другой часткі. “Кліп году” – адна з традыцыйных ужо намінацыяў. Сёлета журы галасавала за чатыры відэаролікі, рэжысэр аднаго зь іх па выніку галасаваньня і атрымае карону за “Кліп году”. У ліку намінантаў на ўзнагароду – Тацяна Кушнер (кліп beZ bileta – “Место для тебя”), Уладзімер Янкоўскі ("Apple Tea"), Максім Сіры (J:морс - "Принцесса") і Мацьвей Сабураў (Ляпіс Трубяцкой - "Андрюша"). Пераможца будзе абвешчаны на цырымоніі ў КЗ “Менск” 25 лютага.

Рок-каранацыя 2006Узнагарода за лепшы кліп году на “Рок-Каранацыі” ўручаецца штогод. У розны час на цырымоніі былі адзначаны кліпы такіх гуртоў, як Neuro Dubel (“Охотник и сайгак”), KRIWI (“За туманам”), “Пані Хіда” (“Слёзы на соснах”), Крамбамбуля (“Турысты”) ды інш. Сёлета ў гэтай намінацыі разглядаліся ўсе відэакліпы выканаўцаў, якія падпадаюць пад фармат фэстывалю, зьнятыя цягам 2006 году і адпавядаюць наступным крытэрам: эфэктыўнае спалучэньне гуку і відэа, наяўнасьць аўтарскага рэжысэрскага стылю і ратацыі на айчынных і замежных музычных каналах. Пераможцу абірала адмысловая экспэртная рада, якая складалася з прадстаўнікоў айчынных тэлеканалаў.

У склад журы намінацыі ўвайшлі: Валік Грышко (MTV у Беларусі), Каця Пытлева (Першы музычны тэлеканал), Анатоль і Аксана Вечары (Першы нацыянальны канал), Ягор Хрусталёў (АНТ). Такім чынам, сьпіс намінантаў:

beZ bileta - "Место для тебя" (рэж. Таня Кушнер)
"Яблочный чай" - "Apple Tea" (рэж. Уладзімер Янкоўскі)
J:морс - "Принцесса" (рэж. Максім Сіры)
Ляпіс Трубяцкой - "Андрюша" (рэж. Мацьвей Сабураў)

Галоўны беларускі кліп 2006 году будзе названы непасрэдна на самой цырымоніі 25 лютага.

SB, "Тузін Гітоў"


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net