.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Гурт UNICEF: усім дзеткам сьвету
| 21.02.2007 |

Зьміцер Вайцюшкевіч, Ларыса Грыбалёва, Тамара Лісіцкая і Ксенія Мінчанка прадстаўляюць у новым туры на “Тузіне Гітоў” супольную песьню “Сьпі, мая кветачка”, якая прысьвячаецца ўсім дзеткам сьвету. Гэтая песьня ўвайшла ў сумесны праект айчынных музыкаў і дзіцячага фонду ААН UNICEF, таму і вырашылі назваць гурт па назьве арганізацыі. “Я ўдзячна лёсу за тое, што мне давялося папрацаваць у гэтым праекце”, - кажа поп-сьпявачка і тэлевядучая Ларыса Грыбалёва. Зьміцер Вайцюшкевіч прызнаецца, што менавіта гэтую песьню ён часьцяком напявае свайму сыну. На гэты ж твор рэжысэр Юлія Ляшкевіч зьняла прыгожы кліп.

Зьміцер ВайцюшкевічДля відэароліка патрэбна была прыгожая ды страшная казка, - тлумачыць Зьміцер Вайцюшкевіч. – З 12 запісаных намі калыханак пад задуму кліпа падыйшла менавіта “Кветачка”.

Большасьць “Калыханак” сьпявак выканаў сам, але выканаць асноўную вакальную партыю ў “Кветачцы” ён запрасіў дзьве маці, якія маюць па два дзіцёнка – Ларысу Грыбалёву – вядомую тэлевядоўцу і поп-сьпявачку і Тамару Лісіцкую – ня меней вядомую тэлевядучую. У гэтай жа песьні засьпявала ўдзельніца праекту WZ-Orkiestra Ксенія Мінчанка і, натуральна, сам Зьміцер. “Я ўпершыню выконвала калыханку, - прызнаецца Ларыса Грыбалёва. - Таму, відаць, і хвалявалася надта, бо тое, што ствараецца для дзетак – заўжды адказная справа. Але я задаволена тым, як усё атрымалася і ўдзячна лёсу за тое, што мне давялося папрацаваць у гэтым праекце”.

Арыгінальная вэрсія гэтай калыханкі належыць лэмкам – народу, што жыве ва Ўкраіне на мяжы з Польшчай. Зь іх мовы песьню пераклаў Алесь Камоцкі.

UNICEF (Грыбалёва, Лісіцкая, Мінчанка, Вайцюшкевіч) – Сьпі, мая кветачка (муз. і сл. народныя, пераклад на беларускую – А.Камоцкі).
Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


SB, "Тузін Гітоў"


угару - up



©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net