.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



“Рок-Каранацыя-2006”: намінацыя “Гіт году”
| 21.02.2007 |

На “Тузіне Гітоў” – прадстаўленьне чарговай намінацыі цырымоніі ўзнагароджаньня лепшых музыкаў краіны – “Рок-Каранацыя-2006”. Сёлета на Карону ў гэтай катэгорыі прэтэндуюць: “Заенька” (Indiga), “Гадзючнік” (N.R.M.), “Не умирай” (J:морс), “Сьвятло ў цемры” (IQ48), “Аўтабіяграфія” (Вольскі і Варашкевіч). Пераможца будзе абвешчаны непасрэдна на самой цырымоніі 25 лютага ў КЗ “Мінск”.

Рок-каранацыя 2006“Гіт году” (раней – “Песьня году”) – адна з традыцыйных намінацыяў цырымоніі “Рок-Каранацыя”. У розны час тут перамогу даставалі такія творы, як “Партызанская”, “Паветраны шар”, “Тры чарапахі” (усе - N.R.M.), “Охотник и сайгак” (Neuro Dubel), “Я буду ждать” (Аляксей Шадзько), “Белакрылы анёл” (Zet) ды іншыя. Сёлета прымаліся да разгляду ўсе песьні беларускіх выканаўцаў, у незалежнасьці ад мовы выкананьня, якія падпадаюць пад фармат фэстывалю і якія стала прысутнічалі ў інфармацыйнай прасторы. Крытэры адбору: а) запамінальнасьць, б) згадкі ў прэс-апытаньнях, тэле- і радыё-ратацыі, перамогі ў інтэрнэт і радыё-гіт-парадах. Пераможцу абірае экспэртная рада гэтай намінацыі, што складаецца з прадстаўнікоў тэле- і радыё-каналаў, друкаваных ды інтэрнэт СМІ: галоўны рэдактар “Музыкальной газеты” Алег Клімаў, выдавец інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў” Вецер Мэханічны, вядучая праграмы “Каля рока” на “Аўтарадыё” Маша Яр і вядучая Першага музычнага тэлеканалу Кацярына Пытлева.

Сьпіс прэтэндэнтаў такі:
Заенька (Indiga)
Гадзючнік (N.R.M.)
Не умирай (J:морс)
Сьвятло ў цемры (IQ48)
Аўтабіяграфія (Вольскі і Варашкевіч)

Пераможца будзе названы на самой цырымоніі ў КЗ “Мінск” 25 лютага. Адна зь песень намінантаў будзе выканана ўжывую.

SB, "Тузін Гітоў"


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net