.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



“Рок-Каранацыя-2006”: намінацыя “Выканаўца году”
| 22.02.2007 |

“Тузін Гітоў” працягвае прадстаўленьні намінацыяў сёлетняй цырымоніі ўзнагароджаньня лепшых музыкаў краіны. На чарзе – адна з самых пачэсных узнагародаў – “Выканаўца году”. Менавіта ў гэтай намінацыі вызначыць пераможцу было вырашана “Народным галасаваньнем” – цягам тыдня цягнулася галасаваньне праз SMS ды партал “Тузін Гітоў”. Сёлета ў гэтай катэгорыі намінуюцца Янка Маўзэр, Ігар Варашкевіч, Зьміцер Вайцюшкевіч і Леанід Паўлёнак. Хто стаўся пераможцам стане вядома на самой цырымоніі, якая адбудзецца 25 лютага.

Рок-каранацыя 2006Намінацыю “Выканаўца году” можна лічыць пераемніцай ранейшых катэгорыяў, такіх як “Шоўмэн” і “Музыкант году”. У розныя часы тут былі адзначаны Алег Мінакоў (лідэр гурта Rouble Zone), Піт Паўлаў, Сяргей Трухановіч, Лявон Вольскі, Зьміцер Вайцюшкевіч. Паводле сёлетніх правілаў у гэтай намінацыі ўлічваліся тыя выканаўцы, якія маюць, як правіла, сольныя праекты, ці іх дзейнасьць не абмяжоўваецца межамі адной групы, а да ўсяго маюць удалы сцэнічным імідж і харызму. У выніку ў лік прэтэндэнтаў увайшлі:

Зьміцер Вайцюшкевіч (WZ-Orkiestra)
Янка Маўзэр (Tav.Mauzer)
Ігар Варашкевіч (Крама)
Леанід Паўлёнак (Нагуаль)

Галасаваньне праводзілася праз SMS ды партал “Тузін Гітоў”. Менавіта пераможцу гэтай намінацыі было даручана абраць самім слухачам. Хто набраў болей за ўсіх балаў стане вядома непасрэдна на самой цырымоніі “Рок-Каранацыя-2006”, якая адбудзецца ў КЗ “Мінск” 25 лютага. Варта зазначыць, што з чатырох намінантаў на сцэне маюць выступіць са сваімі гуртамі тры выканаўцы.

SB, "Тузін Гітоў"


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net