|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
“Бан-Жвірба”: сацыяльная алегорыя ў рэчышчы Оруэла | 23.02.2007 | У новым туры на “Тузіне Гітоў” гомельскі гурт “Бан-Жвірба”, новы альбом якога днямі мае выйсьці на адным з расейскіх лэйблаў, прэзэнтуе сваю новую песьню “Малпы”. “Яна была напісана ў год малпы, гэта стылізаваная пародыя на сучасныя мадэрновыя стылі ня вельмі цяжкай музыкі, па зьмесьце - сацыяльная алегорыя, якая працягвае дух твораў Дж.Оруэла”, - так прадстаўляюць свой твор самі музыкі. Песьня “Малпы” – увайшла ў новы дыск гурта “Забабоны”. “Мы вырышылі назваць так наш альбом, бо гэта адна з частак традыцыі беларускага народу, што перадаецца з пакаленьня ў пакаленьне”. Твор “Малпы” – зусім не адпавядае фолкавай стылістыкі, у якой пераважна і працуе гомельскі гурт. Музыкі наогул называюць сябе “народным ВІА” – іранічным калектывам, што сынтэзуе эстэтыку беларускага фальклору з рок- энэргетыкай. “Мы граем пазытыўную чалавечную музыку без усялякай агрэсіі, і спадзяемся, што яна скарыць шматлікіх беларускіх слухачоў!”Гурт у інтэрнэце - banzhvirba.com Бан-Жвірба – Малпы (муз. гурта, сл. Зьм.Вінаградаў). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. SB, "Тузін Гітоў" угару - up |
|
|