|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
“Рок-Каранацыя-2006”: намінацыя “Альбом году” | 23.02.2007 | “Тузін Гітоў” працягвае прадстаўленьні намінацыяў сёлетняй цырымоніі ўзнагароджаньня лепшых музыкаў краіны. На чарзе – намінацыя, якую называюць адной з галоўных – “Альбом году”. Сёлета ў гэтай катэгорыі намінуюцца наступныя рэлізы, якія пабачылі сьвет у 2006 годзе: “The Age of Moverment” ад гомельскага гурта Rasta, “Босиком по мостовой” ад J:Морс, “Заенька” ад Indiga і “Танга з ружай” Зьмітра Вайцюшкевіча. Хто стаўся пераможцам стане вядома на самой цырымоніі, якая адбудзецца 25 лютага. Прэтэндэнтамі ў намінацыі “Альбом году” зьяўляліся тыя дыскі, якія набралі большасьць галасоў сябраў журы ў галасаваньні па жанравых намінацыях. У выніку, сьпіс атрымался ўнушальны – больш за 10 рэлізаў прэтэндавалі на званьне лепшага альбому мінулага году. У экспэртную раду гэтай намінацыі ўваходзілі прадстаўнікі лепшых музычных лэйблаў Беларусі: Вячаслаў Гулевіч (“Новая музычная кампанія”), Віктар Гольцаў (Go Records), Уладзімер Кубышкін (Aist company), Мікалай Сапуноў (West Records) і Віталь Супрановіч (BMAgroup). Гэтыя людзі вызначылі шот-ліст намінацыі “Альбом году”:“Босиком по мостовой” (J:Морс) The Age of Moverment (Rasta) “Танга з ружай” (Зьміцер Вайцюшкевіч) “Заенька” (Indiga) Пераможца намінацыі “Альбом году” будзе абвешчаны пад час намінацыі “Рок-каранацыя 2006”. Узнагароду ўручыць кіраўнік музычнага лэйбла Aist company Уладзімер Кубышкін. Аляксей Мінчонак, “Тузін Гітоў” угару - up |
|
|