.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



“Рок-Каранацыя-2006”: намінацыя “Праект году”
| 23.02.2007 |

“Тузін Гітоў” працягвае прадстаўленьні намінацыяў сёлетняй цырымоніі ўзнагароджаньня лепшых музыкаў краіны. На чарзе “Праект году”. У гэтую намінацыю патрапілі тыя складанкі ці сайд-праекты гуртоў, якія пабачылі сьвет у 2006 годзе: V/A “Xlam”, Ляпис Трубецкой – “Мужчины не плачут”, V/A “Прэм’ер Тузін 2006”, V/A Ларыса Геніюш – Жыць для Беларусі. Хто стаўся пераможцам стане вядома на самой цырымоніі, якая адбудзецца 25 лютага.

Рок-каранацыя 2006У экспэртную раду гэтай намінацыі “Праект году” уваходзілі прадстаўнікі лепшых музычных лэйблаў Беларусі: Вячаслаў Гулевіч (“Новая музычная кампанія”), Віктар Гольцаў (Go Records), Уладзімер Кубышкін (Aist company), Мікалай Сапуноў (West Records) і Віталь Супрановіч (BMAgroup). Гэтыя людзі вызначылі шот-ліст намінацыі “Праект году”:

V/A “Xlam”
Ляпис Трубецкой – “Мужчины не плачут”
V/A “Прэм’ер Тузін 2006”
V/A Ларыса Геніюш – Жыць для Беларусі

Пераможца намінацыі “Праект году” будзе абвешчаны пад час намінацыі “Рок-каранацыя 2006”. Узнагароду ўручыць кіраўнік музычнага лэйбла Go Records Віктар Гольцаў.

Аляксей Мінчонак, “Тузін Гітоў”


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net