|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
“Рок-каранацыя” – пераможцы вызначаныя. | 26.02.2007 | 25 лютага ў канцэртнай залі “Менск” адбылася 11-я цырымонія ўручэньня ўзнагародаў “Рок-каранацыя 2006”. Пад час яе былі названыя пераможцы ва ўсіх намінацыях. Галоўная карона дасталася гомельскаму гурту Rasta. Альбомам году прызнаны “Босиком по мостовой” гурта J:Морс. “Тузін Гітоў” зьмяшчае поўны сьпіс пераможцаў і ўладальнікаў адмысловых узнагародаў “Рок-каранацыі 2006”. Адмысловыя ўзнагароды аргкамітэту “Рок-каранацыі 2006”.Вітаўт Мартыненка і Анатоль Мяльгуй – за кнігу “222 альбомы беларускага року і ня толькі” Гурт Deimos (Смаленск, Расея) – лепшы замежны гурт, які выконвае беларускі рок-н-рол Гурт ВИА “Визит” – надзея году Гурт "Стары Ольса" - прыз глядацкіх сымпатыяў Пераможцы намінацыяў. Выканаўца году – Ян Маўзэр (гурт Tav.Mauzer) Намінацыя “Цяжкая музыка” – гурт Rasta (за альбом “The Age of Moverment”) Намінацыя “Сьпеўная паэзія” – Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra (за альбомы “Танга з ружай” і “Песьні з доўгай шуфляды”) Намінацыя “Традыцыі і сучаснасьць” – гурт Ur’ia (за альбом “Калі-чакра”) Намінацыя “Пазытыўная музыка” – гурт “Нагуаль” (за альбом “У земли под юбкой”) Намінацыя “Поп-рок выканаўца году” – гурт J:Морс (за альбом “Босиком по мостовой”) Намінацыя “Рок-выканаўца году” – Атмараві (за альбом “Романтика”) Намінацыя “Хіп-хоп выканаўца году” – гурт “Городская тоска” (за альбом “С миром”) Намінацыя кліп году – “Яблочный чай" - "Apple Tea" (рэж. Уладзімер Янкоўскі) Намінацыя “Гіт-году” – “Гадзючнік” (гурт N.R.M.) Намінацыя “Праект году” – складанка “Прэм’ер Тузін 2006. Слушныя адкрыцьці году” Намінацыя “Альбом году” – “Босиком по мостовой” гурта J:Морс Галоўная рок-карона – гурт Rasta Падрабязны рэпартаж з цырымоніі “Рок-каранацыя 2006” чытайце на “Тузіне Гітоў” па хуткім часе. Аляксей Мінчонак, “Тузін Гітоў” Фота: Аліна Крушынская угару - up |
|
|