|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Дасьледаваньне Пукста | 01.03.2007 | Сьцісла апісаўшы тэкстам сытуацыю ў першым куплеце, Сяргей, са словамі: “лалалала-лалала” пачынае ў прыпеве ганяць мурашак па сьпінах слухачоў. Пасля другога прыпеву мурашкі ў жаху разьбягаюцца, і толькі шалёныя вочы Сяргея сьвецяцца на напудраным бялявым твары. Кожная песьня альбому – гэта маленькая гісторыя, напоўненая сюрэалістычнымі іншасказамі. Слухаеш, ды бачыш, як якочучы Сяргей гізуе курлыкаючым голубам скрозь лібідозныя казытлівыя хвалі Альбом «Триумф Воли» - першы ў дыскаграфіі гурта Pukstband. У яго аснову ўвайшлі песьні, запісаныя падчас выступу ў тэлеперадачы Вячаслава Бандарэнкі “Жывы Гук”, што выходзіла на тэлеканале “Лад” да сканчэньня 2006 году... Кожная песьня альбому – гэта маленькая гісторыя, напоўненая сюрэалістычнымі іншасказамі. Падчас праслухоўваньня кружэлкі, яны пранікаюць у мозг і застаюцца там, і гавораць з табой рознымі галасамі, курлыкаюць, ляляляляюць, ці папросту моўчкі ўсьміхаюцца. Так і размова зь Сяргеем Пукстом, што адбылася напярэдадні, будзе калі-некалі зьяўляцца ў тэксьце, адзначаная як “СП”.СП: “Альбом «Триумф Воли», зьявіўся ў 2006 годзе, першы ў дыскаграфіі гурта Pukstband. У яго аснову ўвайшлі песьні, запісаныя падчас выступу ў тэлеперадачы Вячаслава Бандарэнкі “Жывы Гук”, што выходзіла на тэлеканале “Лад” да сканчэньня 2006 году. У тых запісах захавалася жывасьць канцэртных выступаў. А ў нас заўсёды была ідэя запісаць кружэлку менавіта жыўцом, бо студыйны запіс забівае жывое ўспрыманьне. Ідэальны альбом – гэта канцэртны альбом. Наша першая кружэлка акрэсьлівае кола інтарэсаў Pukstband. яна падзелена на дзьве ўмоўныя часткі: трэкі з №1 па №5 – Pukstband, а трэкі з №6 па №8 – нігілістычны джаз С.Пукста. У другую частку таксама увайшлі два трэкі №№9 і 10, якія нейкім цудоўным чынам захавалі жывое паветра і непасрэднасьць творчага працэсу. Менавіта тым паветрам падыхаць разам з намі я і жадаю прапанаваць слухачам.” Невялічкая працягласьць трэкаў абумоўлена межамі тэлеперадачы “Жывы Гук”, найдаўжэйшы зь іх гучыць 3 хвіліны 31 сэкунду. Але гэта аніяк не паўплывала на колькасьць і якасьць музычных ідэй, ды іх эмацыйна-вобразную насычанасьць. Музыкі Pukstband шыкоўна аправілі вакал ды склалі моцнае апірышча і галоўнае вартую процівагу для яго! Аранжыроўкі і самі мэлёдыі распрацаваны вельмі дасканала і не сустракаецца аніводнага гука, які б выклікаў пытаньні. Не пабаюся сказаць, што дасканаласьцю аранжыровак і чысьцінёй мэлёдый Pukstband амаль дасягнуў вышынь, азначаных гуртамі “Portished” і “Песьняры”. У тым сэнсе, што першапачатковае месца ў іх займае ідэя-мэлёдыя, якая потым прымае нейкую вызначаную музыкамі форму. СП: “Пры стварэньні музыкі заўсёды імкнуўся паказаць сваю музычную выяву, заўсёды адштурхваўся і ішоў ў адваротным напрамку ад пачутых музычных формаў. Імкнуўся пазьбегнуць узнікаючых асацыяцыяў і падабенства. Да таго ж, калі ты ствараеш сваю музыку і не арыентуесься ні на які гурт, ці стыль, ці фармат, то атрымліваецца свой, цяжкакваліфікуемы стыль.” Такое ўражаньне, што хлопцы папросту прэпаруюць цікавую ім музыку, адбіраюць самае цікавае, дасьледуюць, выкідаюць і ідуць далей сваім шляхам. Згвалтаваныя і прэпараваныя гуртом музычныя стылі: Post-Rock/Experimental, Indie-Rock, Jazz, ВИА – у выніку чаго ў іх атрымліваецца нейкі свой асабісты стыль, які я для сабе адзначыў як джакст (Jakst). Назва сугучна з прозвішчам галоўнага ідыёлага Сяргея Пукста і таксама з тым, як ён сам называе свой стыль - “нігілістычны джаз”. Трэк-ліст: 1. Не Было Тебя СП: “Гэты трэк пабудаваны на кантрасце бесклапотнага шматгалосься, без удумваньня пра што ўласна пяецца з рыпучай гітарай а-ля Pixies, якая вядзе сваю жорсткую лінію.” Тэкст песні цалкам сюрэалістычны і нязьвязны, але ў той жа час абсалютна лягічны і зразумелы ланцужком выяў. Аднак, распавесьці пра што песьня, даволі складана, таму што складана апісваць тое, што успрымаецца на нейкім “абсалютным” узроўні, абстрагаваўшыся ад пэўных словаў. 2. Chien d’Andalouzie (live) СП: “Песьня навеяна стужкай “Андалузкі Сабака” Л.Бунюэля і С.Далі, і ў “абсалютным” кантэксце працягвае ідэю песні “Не Было Тебя”.” Пачынаецца трэк з уступа сыгранага на клявэсіне і ствараецца настрой бесклапотнага захапленьня. Аднак, пасьля ўступа гітары, сугучнай з дзьвюма знакамітымі нотамі “Smells Like Teen Spirit” , настрой імгненна зьмяняецца на насьцярожаны. Сьцісла апісаўшы тэкстам сытуацыю ў першым куплеце, Сяргей, са словамі: “лалалала-лалала” пачынае ў прыпеве ганяць мурашак па сьпінах слухачоў. Пасля другога прыпеву мурашкі ў жаху разьбягаюцца, і толькі шалёныя вочы Сяргея сьвецяцца на напудраным бялявым твары. Дзіўнае спалучэньне партый клявэсіну ды брудна-прымочанай, годна сыгранай гітары (карацей, першая і другая песні пра каханьне:). 3. Рифен Сталь (live) СП: “Круты паварот ад “абсалюта” першага і другога трэкаў да прастой чалавечай гісторыі.” Жорсткая надламанасьць ад мінулых расчараваньняў, якія нельга зьмяніць, ад чаго бягучы момант гарчыць, а пра будучыню лепей зусім ня думаць. А на кантрасьце - вельмі мілая, казачна сьветлая музыка. 4. Триумф Воли (live) СП: “Жадаў бы дасягнуць адхіленасьці Карла Гота.” Тут, як і ў “Рифен Сталь”, працягваюцца гульні ў кантрасты ўнутранага і зьнешняга. У гэтым творы музыкі адышлі ад стандартнай песеннай пабудовы куплет-прыпеў. А павялі слухача віруючы шматграннасьцю пераламленьняў музычнай ідэі праз прызму аранжыроўкі... да неверагоднай прыгажосьці фіналу. Чуючы цудоўную мэлёдыю і адчуваючы шчымлівую самоту ў тэксьце, зьяўляецца жаданьне зглынуць камяк у горле. Бо заўсёды болей моцна адчуваецца, скажам адзінота, менавіта сярод вясёлага, шумлівага, яркага фарбаванага асяродзьдзя натоўпу. Мэлёдыка песьні сугучна музыцы Эдуарда Арцемьева да стужкі “Свой Сярод Чужых, Чужы Сярод Сваіх” і музыцы Генадзя Гладкова да мультфільма “Брэмэнскія музыкі”. Таленавіта, што тут яшчэ можна дадаць. 5. Я Люблю Тебя (live) СП: “Жывёльная пяшчота.” ОООО!!!! Ну што тут казаць, гэта бесьсьмяротны гіт! Яго выкананьня слухачы чакаюць кожны канцэрт, ужо пэўна на працягу амаль 10 год! Гучыць моцна ва ўсіх яго інтэрпрэтацыях! Ну а варыянт, што запісаны на кружэлцы, папросту шэдэўральны, не пабаюся гэтага слова! Музыкам па помніку! Кожнаму! Што за рытм-сэкцыя! Што за вібрафон! Слухаеш, ды бачыш, як якочучы Сяргей гізуе курлыкаючым голубам скрозь лібідозныя казытлівыя хвалі. 6. АйвОнабилАвдвайЮ (live) (з к/с “У Джазе Толькі Маладзіцы”) 7. САматАААААйм (live) (Дж. Гершвін) 8. УутИИкААйй (live) (МУМИЙ ТРОЛЛЬ) Гэткае напісанне назваў я сустрэў недзе ў сеціве, і мне яно спадабалася. Вельмі дакладна перадацца, на што робяцца падобнымі выкананыя С.Пукстом знакамітыя гіты. Кавэры адначасова і прыгожыя і агідныя. Здаецца, што ўзяты самыя папулярныя мэлёдыі, якія ўжо намазолілі вушы, але з-за сваёй зацяганасьці, заззялі яшчэ ярчэй у новых радыкальных аПрАцоЎкаХ. Выконваючы, Сяргей Пукст трансфармуе іх настолькі своеасабліва ды жорстка зменьваючы стыль ды настрой першакрыніцы, што здаецца – ён папросту цынічна гвалтуе іх. І тым самым, неспадзявана ўзносячы, ён міталягізуе, ці нават кананізуе першакрыніцу. Забіваючы на нашых вачах нашыя любімыя мэлёдыі, ён вымушае нашае сэрца стукаць мацней, нібы бачыць свайго любімага кінаактора вельмі старым, нямоглым, пакінутым усімі, з умольнымі вачыма. Забівае нібы кажучы: “Люби его, таким какой он есть. Поплачь о нём, пока он живой.” (ЧАЙ-Ф). 9. Триумф Воли (мышаняты-mix) СП: “Зроблены ў знарочыста сырым, неапрацаваным “кухонным” ключы, “Триумф Воли” стварае ўражаньне, што малыя мышаняты спрабуюць падабраць загалоўную песню альбому.” Шчыра кажучы, трэк разьлічаны толькі на самых апантаных аматараў творчасьці С.Пукста. Ці можа гадоў так праз -наццаць, калі выйдзе ў сьвет -наццатая кружэлка ў сэрыі “Рэтраспэктыва творчасьці” вось можа тады гэты трэк будзе цікава паслухаць. 10. Улечу На Луну Вее нэгрыцянскім вакальнымі шматгалосьсямі 30 гадоў мінулага стагоддзя. Засьпявана акапэлла С.Пукстом з С.Пукстом і трошачкі гітары. Вельмі пяшчотная песня, здаецца упершыню на гэтай кружэлцы Сяргей дазваляе зазірнуць яму ў вочы. Ня водзячы слухача заблытанымі калідорамі яго сюрэалістычных іншасказаў, ён папросту сядае побач і нягучна так сумна разважае. Кружэлка слухаецца гэтак жа азартна, як і канцэртовыя выступы Pukstband. Калі ведаць ўвесь дыяпазон магчымасьцяў Сяргея, прадказаць наступны музычны ход абсалютна немажліва. Але, калі трохі пазануднічаць, то можна сказаць пра адсутнасьць агульнай тэмы, ці адзінай канцэпцыі альбому, якая яднала бы ўсе трэкі. І яшчэ трохі дакалупаюся: на самастойна запісаных трэках праслухоўваюцца (даволі слаба, але...) нейкія староннія гукі, якія можна расцэньваць як дэфекты запісу музыцы. Зьнешняе аздабленьне кружэлак такое жа спантанае і па-за ўсялякімі абмежаваньнямі, як і запісаная музыка. Кожная кружэлка атрымлівае сваю, індывідуальна і непадобна да астатніх аздобленую скрынку. Ёсьць верагоднасьць што і трэк-ліст можа зьменьвацца ў залежнасьці ад аздабленьня (ці ў адваротнай сувязі), у выніку імгненных імправізацыйных імпэтаў С.Пукста. Нават я дапушчаю мажлівасьць, што зусім і не Pukstband і не С.Пукст будзе запісаны на некалькіх трэках, ці нават на некалькіх кружэлках. Зыходзячы з панкаўскай прыроды творчасьці С.Пукста, я ня бачу перашкодаў для гэтакіх хуліганскіх жартаў. DIY, mazafaka! Ёсьць інфармацыя, што ў аднаго з музычных выдаўцоў ёсць прапанова для Pukstband аб выпуску іх кружэлак. Я лічу, што гэта будзе вельмі прыемная навіна для прыхільнікаў творчасьці гурта, але, гэтакай хвалюючай вольнасьці ў падачы матэрыялу ў завадзкім тыражы, наўрад-ці мажліва чакаць. PUKSTBAND - Триумф Воли, DIY, 2006 Слэп, для "Тузіна Гітоў" угару - up |
|
|