.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Сяржук-Сокалаў-Воюш - Песьні Лісоўчыкаў
| 05.03.2007 |

Новая праграма беларускага барда-эмігранта, запісаная ў часе апошняга прыезду ў Менск у жніўні 2006 году. Чарговы рэліз напаўананімнага лэйблу, які тыражуе музыку пратэсту. Воюш выступае аж у трох іпастасях: у звыклай ужо ролі палымянага змагара з гітарай у руках; бескампраміснага паэты, які дэклямуе: «Расею ў сэрца пушчу толькі ў абліччы кулі», — і дасьціпнага дасьледчыка-баюна, які ў цікавай форме адкрывае слухачу малавядомыя старонкі айчыннай гісторыі.

Сяржук Сокалаў-Воюш. Песьні лісоўчыкаўНа дыску — цыкль песень пра Лісоўчыкаў (сярэднявечную беларускую лёгкую коньніцу), колькі вершаў, прачытаных аўтарам, і галоўныя гіты барда, улучна з гімнам БНФ «Фронт» і «Нефармальным беларусам». Новыя песьні Воюш пяе а капэля, без суправаджэньня інструмэнтаў. Ягоны голас без гітары адразу губляе свой калярыт і пазнавальнасьць, але ў ім зьяўляецца больш болю, тугі і шкадаваньня. Падчас апошняга менскага канцэрту Воюш папрасіў прабачэньня перад гледачамі за тое, што ня быў зь імі на Плошчы. Адзін зь іх адказаў на тое: «Затое былі вашыя песьні».

Пакаленьне «Фронту» ўжо зьмянілася, але гэтыя творы працягваюць хваляваць. Воюш, пэўна, быў бы і сам рады, каб некаторыя ягоныя песьні страцілі сваю актуальнасьць, але так ня ёсьць. Бонусам на дыску — відэа з таго самага канцэрту Воюша на сядзібе БНФ у жніўні 2006 году.

Для тых, хто перачытвае Ермаловіча і Сагановіча дзеля задавальненьня.

Сяржук Сокалаў-Воюш - Песьні Лісоўчыкаў, Volia Music, 2006

SB, "Тузін Гітоў"


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net