.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Aura: прэзэнтацыя міжнароднага сынглу на “Тузіне Гітоў”
| 06.03.2007 |

Сьпявачка Aura запісала свой першы сынгл. Частка песьні “Ноччу на Купальле (St.Ivan's Day)” запісвалася на амэрыканскай студыі Gringo Louco Productions, яе прэзэнтацыя прайшла ў Вашынгтоне, хоць беларускія ўдзельнікі праекту за межы краіны не выязджалі... Прадусар праекту і аўтар песьні Яўген Алейнік: “Мы хацелі стварыць надзвычайны гіт. Урэшце рэшт у нас гэта атрымалася і мы радыя падзяліцца гэтым сваім даробкам з наведнікамі “Тузіна Гітоў!”. Песьня “Ноччу на Купальле (St.Ivan's Day)” – адзін з трох навічкоў 13-га тура гіт-параду...

AuraAura – яшчэ замалады айчынны поп-праект. Да гэтага яны вызначыліся песьняй “Whisper of Silence”, якая працягвае знаходзіцца ў шчыльнай ратацыі тутэйшых “эфэмак”. У запісу новай песьні, гэтым разам беларуска-ангельскай, узялі ўдзел чатыры вакалісты. І кожны па-свойму выбітны. Так, акрамя ўласна сьпявачкі пад таямнічым псэўданімам Aura, у ёй узялі ўдзел адзін з самых запатрабаваных пэдагогаў па вакале Людміла Куц, сьпявак, аўтар некалькіх эстрадных шлягераў Іван Буслай ды вядомы амэрыканскі рэпэр Doobie.

Завадатар праекту і аўтар “купальскай” песьні Яўген Алейнік апавядае, што ідэя стварэньня міжнароднага самотніка паўстала невыпадкова: “Мы даўно мелі на мэце стварыць надзвычайны гіт, асаблівую песьню, што вылучалася бы з агульнай масы фарматнай музыкі. Мяркую, што дасягнулі таго, таму з прыемнасьцю прэзэнтуем нашу “Ноччу на Купальле (St.Ivan's Day)” на “Тузіне Гітоў”!”.

Цікава, што прэм’ера гэтай песьні адбылася ў клюбе Five DC, што ў Вашынгтоне 23-га лютага. Рэпэр Doobie засьпяваў яе на тамтэйшай вечарыне, прасьвяціўшы тым самым мясцовую публіку, што ёсьць такая краіна Беларусь, дзе прыгожа сьпяваюць ды адзначаюць у гэты дзень “Motherland Defender’s Day”:).

Свае трэкі для гэтай песьні Doobie запісваў у амэрыканскай студыі Gringo Louco Productions, а потым перасылаў гатовы матэрыял у Менск. Тут ужо свае партыі выканалі астатнія вакалісты. Іван Буслай узяўся за аўтэнтычную частку, якую пасьля Яўген Алейнік пераапрацаваў у рэчышчы
Deep Forest.

Песьня «Ноччу на Купальле (St.Ivan's Day)» ужо трапіла ў ратацыю FM-станцый Беларусі, Польшчы і ЗША. “Мы спадзяемся, што беларуская музыка напраўду зьменіць сьвет!”, - кажа з усьмешкаю сьпявачка Aura.

Гурт у інтэрнэце – хутка запрацуе афіцыйны сайт www.aura.by

Aura - Ноччу на Купальле (St.Ivan's Day) (муз. Я.Алейнік, сл. Ю.Быкава, Я.Алейнік).
Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


SB, "Тузін Гітоў"


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net