|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Новае гучаньне “Троіцы” | 08.03.2007 | Наведнікі “Тузіна Гітоў” першымі пачуюць, якім будзе новы альбом гурта. У 13 туры музыкі прадстаўляюць свой эксклюзыўны трэк з будучага дыску – “Ведзьма”. “Надта было складана яе запісваць, - кажа Іван Кірчук. – Ведзьмы, відаць, усё адчувалі, калі мы запісвалі гэтую песьню-абярэг”. Магчыма, што ведзьмарак спужаў і жорсткі гітарны саўнд “Троіцы”. Музыкі вырашылі паэкспэрымэнтаваць з гучаньнем і ўзялі ў рукі электрагітары! Лідэр “Троіцы” Іван Кірчук апавядае, што гурт толькі-толькі скончыў працу над зьвядзеньнем новага матэрыялу, што складаецца з 11 песень. “Мы прымянілі больш розных тэхналёгій: ёсьць электроніка, бас-гітара, звычайныя ударныя – таму пачуеце крыху іншае гучаньне. Але пакуль мы самі не атрымалі цэлай карціны”, - зазначае музыка.“Ведзьма”, якая бярэ ўдзел у гіт-парадзе “Тузіна Гітоў”, якраз з тых экспэрымэнтальных кампазыцыяў “Троіцы”. Гэта старадаўняя купальская песьня, песьня-абярэг ад нячыстай сілы. Іван Кірчук адносіць гэтую песьню да фальклёру цэнтральнай Беларусі. “У яе вельмі цікавы тэкст, каб ведзьма па ночы не хадзіла, каб кароў не даіла і людзям нічога кепскага не рабіла”. Лідэр “Троіцы” апавядае, што сапраўды пры запісу песьні-абярэгі здарыліся дзіўныя рэчы – праца ішла цяжка, часам папросту кампутар не даваўся. Але музыкі прыклалі высілкі і цяпер прадстаўляюць “Ведзьму” на меркаваньне наведнікаў “Тузіна Гітоў”. Троіца – Ведзьма (муз. гурта, сл. народныя). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. АС, SB, "Тузін Гітоў" Фота: Алена Скарабагатава угару - up |
|
|