.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



P.L.A.N.- Песенькі самотнага ліцьвіна. Зьніч надзеі.
| 12.03.2007 |

Чарговы дыск старога блюзмэна, які намагаецца супернічаць у творчай плённасьці з Вайцюшкевічам. “Зьніч надзеі” паказвае Плясанава з іншага боку. На рок-н-рол ён часова забыўся, каб запісаць альбом ціхенькіх і глыбокіх песень у суправаджэньні гітары, дуды, віялянчэлі ды яшчэ зь дзясятка інструмэнтаў. Гэты дыск мог бы выйсьці на пачатку мінулага стагодзьдзя, калі бы тады існавала музычная індустрыя.

P.L.A.N. Piosenki samotnego licvinaМенавіта ў тыя часы нас адсылае Плясанаў з падобнымі напевамі: “Знайдзі сябе, народ”, “Краю! Я цябе люблю”, “Тут месца ў краі аддадзена богам”. Сьпевы Плясанава поўняцца сьвядомымі і несьвядомымі цытатамі з Купалы, Коласа, Багдановіча, Арсеньневай, Каганца. Арганічна тут глядзіцца і “Русалчын вэлюм” на словы Ларысы Геніюш і рэшта апрацовак фальклёра. Праўда, часам пераўзыходзяцца нават межы патрыятычнага патасу: “Калі станем людзьмі, пабудуем тут горад, назавем яго проста – Балаховічаў-град”, - пяецца ў песьні “Ўспамін пра будучыню”. І ўсё ж такія песьні, як “Анна-Мар’я”, “Зьніч надзеі” сьведчаць, што Плясанаў-лірык куды мацней і цікавей за Плясанава-змагара. Цешыць і тое, што музыка, якому шосты дзясятак, не спыняецца ў сваіх музычных пошуках. Да працы над гэтай праграмай ён прыцягнуў больш за дзясятак запрошаных музыкаў, сярод якіх Піт Паўлаў і дуэт “Аляксандра і Канстанцін”. Абяцаецца другая і трэцяя часткі праекту “Песенькі самотнага ліцьвіна”. Дыск можна параіць сталым наведвальнікам літаратурна-музычных імпрэзаў у Доме літаратара ды ўсім прыхільнікам пранікнёных сьпеваў на кухні пра любоў і Радзіму.

P.L.A.N.- Песенькі самотнага ліцьвіна. Зьніч надзеі. БМА-груп, 2006

SB, "Тузін Гітоў"


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net