.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Пару рублей - Трезвый расчёт
| 14.03.2007 |

Гурт “Пару рублей” - трэскі, што зьявіліся на хвалі папулярнасьці “Ляпіса Трубяцкога” і “Ленінграда”. Бесклапотнасьць і весялосьць, мажорныя акорды і духавая сэкцыя – такая канцэпцыя творчасьці. Але гэта яшчэ не рэцэпт папулярнасьці. Гурт як мінімум другасны ў сваёй наіўнасьці, але што паробіш, калі душа пяе менавіта так: “Утром как обычно голова болит, в спине радикулит”.

Пару рублей. Трезвый расчётШто трэба зрабіць, каб у хлопцаў усё была “акей”? Правільна – “даць пару рублей”! У параўнаньні з тымі ж знанымі калегамі іх тэксты меней правакацыйныя, а гумар больш рафінаваны. Прадказальнасьць тэкстаў і другаснасьць музыкі кампэнсуюць душэўнасьцю: вось пачуеш “Я не магу інакш” і адразу чутна, што іх гэта, іх, а не перапеўка якая. “Пару рублей” не імкнуцца дагадзіць слухачу. Па жыцьці яны відаць такія – душэўныя некан’юктуршчыкі. Што цікава, у запісу кружэлкі ўзялі ўдзел музыкі з гуртоў “zygimont VAZA” і IQ48, а запісваў і зводзіў матэрыял – Шлёма (Сяргей Лабандзіеўскі). Вось такое і адчуваньне складваецца пасьля праслуханага – сабраліся сур’ёзныя рабяты папрыкалвацца. І гэта ў іх атрымалася. Музыка для невялічкіх пракураных клюбаў з багатым на напоі барам.

Пару рублей - Трезвый расчёт. Новая музыкальная компания, 2006

SB, "Тузін Гітоў"


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net