|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Зьміцер Вайцюшкевіч - Калыханкі | 16.03.2007 | Чарговы раз сьпявак пацэліў дакладна сваім праектам. Дагэтуль беларускія бацькі пакутвалі ад нястачы запісаў дзіцячых калыханак, задавольваючыся нешматлікімі сьпевамі Паплаўскай, Данчыка і “Дзеда-Барадзеда”. Гэты дыск – падарунак усім нашым дзеткам ды іх бацькам – 12 калыханак на вершы Барадуліна, Камоцкага, Анемпадыстава, Дранька-Майсюка ў выкананьні ня толькі Вайцюшкевіча, але і тэлезорак беларускай тэлевізіі Ларысы Грыбалёвай і Тамары Лісіцкай ды Аляксандра Памідорава. Сьпевы на любы густ, нават “Калыханка для дарослых” тут ёсьцека (яе яшчэ колісь Кася Камоцкая выконвала). Асабліва кранальная “Сьпі, мая кветачка”, раскладзеная на жаночыя галасы. У сваім стылі Памідораў – у гэтым праекце ён разам зь “Minsker Kapelye” выконвае габрэйскую калыханку “Viglid”. Дадаткам ідуць інструмэнтальныя вэрсіі дзьвюх калыханак, каб дзеткі ці іх бацькі маглі засьпяваць самі (тэксты на вокладцы прыкладаюцца). Трохі ня ў тэму бонус ад групы “Нео”. Іх песьня “Миллиарды звёзд” месьціцца тут, відаць, як напамін дзеткам: не забывайцеся, маўляў, на расейскую мову:). Насамрэч, каб яна хоць бы па тэксьце ды канцэпцыі пасавала... Праект “Калыханкі” можна паставіць у шэраг адвечных разам з “Народным альбомам” ды “Сьвятым вечарам” – такія песьні заўжды будуць актуальныя і запатрабаваныя, а сам дыск мае вытрымаць яшчэ не адно перавыданьне. Бацькі Беларусі патрабуюць: даеш працяг!Зьміцер Вайцюшкевіч - Калыханкі. Дзіцячы фонд ААН UNICEF, 2007 SB, "Тузін Гітоў" угару - up |
|
|