|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Городская тоска - С миром | 19.03.2007 | Трэці дыск гомельскіх рэпэраў, якія сёлета здабылі на “Каранацыі” ўзнагароду “Лепшы хіп-хоп выканаўца году”. Блізкасьць да Ўкраіны і посьпех іх папярэдніка, калегі ды земляка Сярогі надта адбілася на творчасьці гэтай каманды. Яны працуюць у той жа плыні – “рускі народны r-n-b”, ці тое – “рускія рэп-частушкі”. І з тым жа Сярогам сьпяваюць (трэк “Господи, спасибо”). Беларускага сапраўды ў іх нічога, акрамя геаграфічнай прыналежнасьці, хоць слова “Беларусь” колькі разоў гучыць у іх чытанках. Як у галоўным гіце гурта, прысьвечанаму ўкранскаму гарэлачнаму брэнду: “Белоруссия, Россия, Украина, чтоб всё решалось миром, пьют Немиров”. Адзін з удалых трэкаў гэтага максы-сынглу завецца “Гомель-Ганновер” – экспрэсыўная “тэма для братаньня”. У іх творах – жыцьцёвая філязофія немалой часткі беларускай моладзі. Сугучны неяк пасыл – “С миром” з колішнім “Абы не было вайны”. Глупа іх папракаць у жаданьні жыць спакойна, мірна ды шыкоўна. Дасягнуць сваёй мэты, здабудуць глямурныя выгоды – будзе супэр, ня выйдзе – ну дык падвернецца якая офісная праца. Выхоўваліся яны так - у абсалютна русіфікаваным горадзе, хацелі самавыявіцца ў сваім двары – запяялі хіп-хоп (поп, тэхна, r-n-b), закарціла лепшага жыцьця – напісалі пару тройку саладжавых гітоў. Вось і ўся творчая біяграфія... Слухаць можна з пункту гледжаньня тэхнічнага – песьні зааранжаваныя і запісаныя на высокім узроўні. Музычная частка гучыць смачна і калярытна. Але толькі тым ганарыцца не выпадае. Для музычных рэдактароў беларускай FM-прасторы.Городская тоска - С миром, Go-records, 2006 SB, "Тузін Гітоў" угару - up |
|
|