|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
“Band A” ўяўляе іншую краіну | 19.03.2007 | Гурт “Band A” прэзэнтуе ў новым туры на “Тузіне Гітоў” песьню “Рэвалюцыя”, якая гучала летась на “Адборышчы”, “Басовішчы” і фэсьце “Песьні Свабоды”. Аўтар песьні і бас-гітарыст гурта Андрэй Скурко: “Рэвалюцыя” склалася за адзін вечар, у лютым 2006, у разгар запалохваньня і барацьбы з пацукамі. За год песьня чатыры разы зьмяніла аранжыроўку: была брутальная, была сьлязьлівая, была патасная, была мінімалістычная. І ўсё ня тое. Словам, мучыліся зь ёй. А прыйшлі на студыю — і песьня пайшла…" “Band A” – новае імя на беларускай рок-сцэне, але сама каманда выступае ўжо дзясяты год. Раней яны называліся “Цмокі” і здабылі папулярнасьць песьняй “Дзеці”, што ўвайшла на адну зь першых айчынных рок-складанак “Вольныя танцы”. Але пасьля некалькіх удалых канцэртаў, “Цмокі” зьніклі з музычнага далягляду: “Гэтая назва ціснула на нас. — Цмокі — гэта ж такія вялізныя лянівыя зьвяры. Так і наш гурт мог, вобразна кажучы, ляжаць на печы трыццаць і тры гады, рэпэтаваць сабе паціху, нікуды не вылазячы. У нейкі момант такі спосаб жыцьця перастаў нас задавальняць”, - распавядаюць заснавальнікі гурта Мікола Шакель і Андрэй Скурко.Летась гурт актывізаваўся, але ўжо пад іншай назвай - “Band A”. Яны ўзялі ўдзел у адбры на “Басовішча” і трапілі ў конкурсную частку фэстывалю, адыгралі свой сэт на фэсьце “Песьні Свабоды” на Бангалёр. Адзін з новых гітоў – песьню “Рэвалюцыя” – гурт і прэзэнтуе да ўвагі наведнікам “Тузіна Гітоў”. Музыкі апавядаюць, што песьня склалася за адзін вечар, у лютым 2006, у разгар запалохваньня і барацьбы з пацукамі: “За год песьня чатыры разы зьмяніла аранжыроўку: была брутальная, была сьлязьлівая, была патасная, была мінімалістычная. І ўсё ня тое. Словам, мучыліся зь ёй. А прыйшлі на студыю — і песьня пайшла. Канчатковы выгляд яна набыла проста падчас запісу», - апавядаюць музыкі. Band A – Рэвалюцыя (музыка і словы гурта). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. SB, "Тузін Гітоў" угару - up |
|
|