.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Плынь сьвядомасьці ад “Iris7”
| 08.02.2006 |

У новым туры гіт-парада ды й увогуле на “Тузіне Гітоў” дэбютуе група “Iris7” зь ейнай песьняй “Цішэй-цішэй”. Група ўтварылася ў лістападзе 2004 года. З тых часоў яе склад шматразова зьмяняўся, ня ўлічваючы ініцыятараў праекту, яго пастаянных удзельнікаў: вакалісткі Ірыны Лябёдкінай і бубнача Аляксея Кузьняцова. “Першапачаткова мы называліся проста “Iris” – ад імя вакалісткі, - расказвае Аляксей, - аднак хутка высьветлілася, што недзе на Захадзе ўжо існуе сінт-поп праект з такім жа назовам. Каб не было праблемаў, давялося нешта дадумляць. Зрэшты, мы задаволеныя: Iris7 гэта і плянэта ў галактыцы, і кветкі такія прыгожыя – ірысы.”

Iris7“Iris7” – пазытыўна скіраваная група, якая спалучае ў сваёй творчасьці электрычны рок, дыска, джаз, захоўваючы тэндэнцыі фанку. Словы пішуць Ірына і Аляксей, музыка ж зьяўляецца агульным набыткам усяго калектыву. “Музыка і вершы ствараюцца па-асобку, - кажа бубнач, - спачатку мы пішам мэлёдыю і робім аранжыроўку. Потым абіраем словы пад настрой, пры чым звычайна яны не нясуць ніякага канкрэтнага сэнсавага напаўненьня, гэта проста так званая “плынь сьвядомасьці”, адлюстраваньне ўнутранага сьвету”.

Дарэчы, жывы плён працы музыкаў можна будзе пачуць 11 лютага ў клюбе “Графіці”, дзе пры падтрымцы групы “Калахары” адбудзецца прэзэнтацыя дэма-дыска “Iris7”.

Што датычна песьні “Цішэй-цішэй”, то як прызнаюцца музыкі, яны імкнуліся зрабіць кампазыцыю кардынальна непадобнай да іншых, і атрымалася яна самай пяшчотнай з усёй праграмы. “Iris7” поўныя амбіцый і спадзяюцца, што слухачы ацэняць іх творчасьць.

Iris7 - Цішэй-цішэй (словы Iрыны Лябёдкінай і Аляксея Кузьняцова, музыка Iris7).
Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


Аліна Крушынская, "Тузін Гітоў"


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net