|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Krou пра герояў нашага часу | 22.03.2007 | У новым туры ТГ праект ЧпБ прэзэнтуе першы гіт-сынгл з свайго новага альбому “Крывавы сакавік” – “Непераможныя”. Лідэр праекту Krou: “Сярод герояў нашага часу было вельмі шмат маіх знаёмых, сябраў. Іх упэўненасьць, годнасьць, настойлівасьць зрабілі на мне такое ўражаньне, што я ня мог ня выказаць ім сваёй павагі й рэспэкту. Адклаў працу над сольнымі матэрыяламі й вырашыў зрабіць чарговы альбом “Чырвоным па Белым”, прысьвечаны людзям якія не збаяліся выйсьці на Плошчу Каліноўскага”. Нейкі час перад сакавіцкімі падзеямі 2006 году я пачаў рыхтаваць свой сольны альбом. Падрыхтоўка йшла спакойна, пакуль ня здарылася тое, на што хіба не разьлічвалі ўсе мы самі. 19-25 сакавіка некалькі дзясяткаў тысячаў (!) Беларусаў выйшлі адстаяць свае правы. Паказаць, што яны не дарма называюць сябе Беларусамі. Маладыя людзі паставілі намёты й стаялі да канца. Улады, як заўжды паказалі сябе з “найлепшага” боку, брутальна зьбіваючы яшчэ вельмі маладых хлапчукоў й дзяўчын. Жорстка распраўляючыся з усімі іншадумцамі. Сярод герояў нашага часу было вельмі шмат маіх знаёмых, сябраў. Іх упэўненасьць, годнасьць, настойлівасьць зрабілі на мне такое ўражаньне, што я ня мог ня выказаць ім сваёй павагі й рэспэкту. Адклаў працу над сольнымі матэрыяламі й вырашыў зрабіць чарговы альбом “Чырвоным па Белым”, прысьвечаны людзям якія не збаяліся выйсьці на Плошчу Каліноўскага. Каб альбом быў яшчэ больш цікавы, сапраўды якасны й прафэсыйны, я распачаў супрацу з адным з самых таленавітых кампазітараў, ды-джэяў, тарнаблістаў Польшчы – DJ Spox’ам. Да гурта далучыліся 3 новых МС – Realize, Zeman, Jaycop.Нездарма мы абралі на першы сынгл трэк “Непераможныя!”. Сама па сабе песьня вельмі аптымістычная й нават, сказаў бы, што баявая. Па сваёй энэргіі, дынаміцы, драйву яна заахвочвае да дзеяньняў, не дазваляе стаяць побач склаўшы рукі. Дае разуменьне, што каб перамагчы, мы павінны быць разам, адзін побач другога, толькі тады мы будзем насамрэч “Непераможныя!”. Зваротка Зэмана была напісана яшчэ ў 2005 годзе, якая праз увесь гэты час далей застаецца актуальнай. Я сваю зваротку напісаў літаральна за гадзіну да яе запісу, на пачатку 2007. Напісаў вельмі хутка таму, што ўсе гэтыя словы ў мяне ўжо даўно былі ў галаве, трэба іх было толькі сабраць у адзін тэкст. Эмоцыя якія перапаўнялі мяне толькі ў гэтым дапамагі. А сама зваротка адлюстроўвае тое, што на той час было ў мяне ў сэрцы. На трэк “Непарожныя” рыхтуецца анімацыйны кліп, які робіць стваральнік скандальнага “Мульт-клюбу”. Новы альбом Чырвоным па Белым – Крывавы Сакавік (2007, LP) у продажы пад канец красавіка. Прома новага альбома - http://www.myspace.com/kroucpb (толькі для праслухоўваньня) Адмыслова для наведнікаў “Тузіна” бясплатны ring-tone на мабільны тэлефон з трэку Непераможныя! - http://meetfile.com/files/26654/ring-ton_CpB_Niepieramoznyja.mp3.html (300kB, mp3) Чырвоным па Белым (ЧпБ) – Непераможныя! (муз. DJ Spox, сл. ЧпБ). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. Krou, ЧпБ, для "Тузіна Гітоў" угару - up |
|
|