|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Юры Несьцярэнка - Сьвята вялікіх дажджоў | 29.03.2007 | Першы беларускамоўны альбом вэтэрана магілёўскага року, які жыве ў Бялынічах. За два дзясяткі год у рок-н-роле гэты чалавек ня страціў надзеі, не згубіў цярплівасьці і настойлівасьці, ня сьпіўся, нарэшце, жывучы ў Бялынічах. Раней “Не стары бэнд” і яшчэ адзін праект Несьцярэнкі – “White Night Blues” гралі блюзавыя стандарты і песенькі ў жанры “рускі рок”. Але з год сем бялыніцкі блюзмэн нібы прачнуўся – пачаў ладзіць у невялікім гарадку рок-канцэрты, літаратурныя вечарыны і ўзяўся за запіс свайго беларускамоўнага альбому. “Сьвята вялікіх дажджоў” – гэта тое, што называюць музыкай, зробленай ад душы і для душы. Несьцярэнка – прыхільнік старога добрага гітарнага року а-ля Гэры Мур і Ўладзімер Кузьмін. Такога кшталту музыка, толькі перенесеная на беларускую глебу, і гучыць на дыску. Што ні песьня – то кранае. Сваёй тэкставай чысьцінёй і выпешчанай музыкай, сваёй эмоцыяй і пранізьлівымі словамі, сваёй трапнасьцю вобразаў і поўнай гарманічнасьцю ўсіх музычных складнікаў. Тэксты для альбому Юры пісаў сам, сёе-тое ўзяў зь перакладаў Баляслава Лесьмяна, магілёўскіх паэтаў і нават Людмілы Рублеўскай. З маленькіх цудаў альбому – аднайменная назьве плыты – “Сьвята...” – васьміхвілінная баляда, у якой укладаецца ўвесь унутраны сьвет музыканта. Выдатны беларускі блюз – “Знаю столькі пяшчотаў” і дуэт з Варашкевічам – “Блюз белай ночы”, які калі-небудзь мо і стане гімнам Бялынічаў, які мясцовыя інтэлектуалы называюць White Night City. Ёсьць тут адмысловы бонус блёк – пара твораў з саўндтрэку да спэктаклю “Песьні ваўка” са справядлівай прэтэнзіяй на жанр “рок-опэра”. Варта зазначыць, што ў запісу паўдзельнічалі такія знаныя асобы, як Алег Хаменка (“Палац”), Ігар Варашкевіч і Сяргей Трухановіч (“Крама”), Кастусь Канцавы (“OSIMIRA”). Для тых, хто любіць музыку. Юры Несьцярэнка - Сьвята вялікіх дажджоў, Ковчег, 2007 SB, "Тузін Гітоў" угару - up |
|
|