|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Сердце дурака - К началу начал | 30.03.2007 | Самотнік ад гурта, аднаго зь яскравых прадстаўнікоў расейскамоўнай плыні магілёўскага року. “Сердце дурака” з тых, пра каго кажуць “у іх Масква ў галаве”. Лідэр гурта - паэт Цімафей Яравікоў на пачатку гэтага стагодзьдзя разам з аднадумцамі абвесьціў “жалезны век рускай паэзіі”, распачаты Высоцкім і Башлачовым. Гурт усімі сваімі думкамі скіраваны на Маскву, кажуць, што нядаўна ў сталіцы Расеі ў іх нават фэн-клюб зьявіўся. На самотніку гурта ўсяго тры іх песьні, скласьці па іх цэласную карціну можна, але цяжка. Карані гэтай музыкі сягаюць у той час, калі на зьмену “кватэрнікам” і астатняе падпольшчыны-дэсыдэнтшчыны прыйшлі цалкам дазволеныя канцэрты ў рок-клюбах. Вось і бачыцца Цімафей Яравікоў у гераічнай позе на якой запляванай сцэне з рыпучай падлогай у Ленінградзе ці Сьвярдлоўску спасярод нефармалаў, якім усё адно пад якую музыку выстаўляць “казу”. Але рок у “Сердца дурака” не пратэстна-лабавы, а болей удумлівы і вобразны. Менавіта за гэта любяць “Зоопарк” Майка Навуменкі, якраз з такога пачынаў Neuro Dubel. “Стою на краю пропасти и думаю нахрен копал”, - пяе Цімафей. Безумоўна, такая музыка знойдзе сваю аўдыторыю. На дыску бонусам прадстаўленыя роднасныя “Сердцу дурака” магілёўскія выканаўцы – “Обаяние невовлеченности” і Е.Вір, а таксама песьня “Рай побач” таленавітага гурта “Nevma”, які ідзе сьледам за тамтэйшымі зоркамі – “Глюкамі”, “Osimira” і “Tav.Mauzer”. Магілёўцы ідуць, факт.Сердце дурака - К началу начал, ТА “Цэнтар жывога року”, 2006 SB, "Тузін Гітоў" угару - up |
|
|