.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Drolls і Guda - Zara
| 02.04.2007 |

Сумесны праект гурта зь Петразаводску, што грае старадаўнюю сьвецкую музыку і менскай вакальнай групы, што выконваюць аўтэнтычныя сьпевы. Музыкі паспрабавалі злучыць балканскія танцы і купальскія сьпевы, жніўныя напевы і прыдворную музыку Францыі. “Сумяшчэньні адбываюцца ў плыні Часу. Тут злучаецца старое і старадаўняе, старажытнае і архаічнае”, - тлумачаць сэнс музычнага экспэрымэнта самі музыкі ў прадмове да дыску.

Drolls і Guda. ZaraІніцыявалі гэты праект расейцы“гуды” з радасьцю пагадзіліся, бо заўжды былі адкрытыя для прапановаў. Дастаткова прыгадаць іх супольны трэк зь Neuro Dubel для трыб’юту “дэпэшоў”. Але часам імкненьне паспрабаваць новага не апраўдваецца: так выйшла колісь з электронным праектам “гудаў” і сталічных электроншчыкаў, ня ўсё выйшла і ў гэтым альбоме. Аўтэнтычныя сьпевы не заўжды кладуцца на музыку - зьміксаваная яна ці сыграная на старадаўніх інструмэнтах – няважна. Як прыклад – “Дзе ты купала, купалася”, аздобленая поўдзясяткам інструмэнтаў: музыка перадае зусім іншую атмасфэру, чым сьпеў. Вось і атрымліваецца, хто ў плот, а хто ў агарод. Хоць ёсьць і ўдалыя нумары – як загалоўны трэк “Зара” і “Сьвяты Яня”, дзе музыкі ненавязьліва перадаюць атмасфэру аўтэнтычнага сьпеву. Нельга не адзначыць прафэсыйны падыход, як зь беларускага, так і з расейскага боку. “Дролсы” – усе спрэс выхаванцы тамтэйшай кансэрваторыі, выдатна прапісалі кожны інструмэнт (а іх у альбоме гучыць з два дзясяткі – ад звыклай блёк-флейты да экзатычных ландскнэхтромельля і фідэля). Пра ўнікальнасьць самой “Гуды” лішне казаць. Чакаем іх наступнага музычнага экспэрымэнта – гэтым разам са Зьмітром Вайцюшкевічам. “Зара” – для ўсіх аматараў незвычайнай музыкі.

Drolls і Guda – Zara, Кайлас рэкардз, 2006

SB, "Тузін Гітоў"


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net