|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Міхал Анемпадыстаў & IQ48: “Што ты робіш са мной, мой горад-герой?!” | 05.04.2007 | У новым туры ў ТГ дэбютуе новы твор гурта IQ48 “Схаванае сэрца”. Песьню наведнікам ТГ прэзэнтуе яе аўтар – Міхал Анемпадыстаў: “Гэтая песьня пра тое, як у нас на вачох зьнішчаецца гістарычнае аблічча Менску. Самае дзікае ў гэтай сытуацыі тое, што праз руйнаваньне аўтэнтыкі і празь яе замену сучаснымі муляжамі мяняецца наш гістарычны відарыс. Праз гэта робіцца іншым (sic!) нашае мінулае, а значыцца, і мы самі робімся іншымі. А мы, я спадзяюся, хочам быць самі сабой”. Тэкст “Схаванае сэрца” атрымаўся больш “паэтычным”, чым гэта, мажліва, патрэбна для песеннага тэксту. Паэзію цяжка тлумачыць. Можа быць ня варта гэтага рабіць.Таму адкажу сьцісла: гэтая песьня пра тое, як у нас на вачох зьнішчаецца гістарычнае аблічча Менску. Тое ж самае адбываецца зь іншымі гарадамі Беларусі. Таму, спадзяюся гэтая песьня будзе чапляць, таксама, жыхароў іншых гарадоў і мястэчак краіны. Руйнаваньне гістарычнага асяродзьдзя, пазбаўляе нашыя гарады непаўторнай аўры, адметнасьці, шарма. Такім барбарскім чынам мяняецца ня толькі цяперашняе аблічча Беларусі, але таксама яе заўтрашні краявід, бо зьмены і страты незваротныя. І можа быць, самае дзікае ў гэтай сытуацыі тое, што праз руйнаваньне аўтэнтыкі і празь яе замену сучаснымі муляжамі, імітацыямі і проста безгустоўшчынай, мяняецца наш гістарычны відарыс. Праз гэта робіцца іншым (sic!) нашае мінулае, а значыцца, і мы самі робімся іншымі. А мы, я спадзяюся, хочам быць самі сабой. Таму, калі ня можам абараніць, то мусім захаваць у памяці, схаваць у сэрцы. Глупае тлумачэньне. Лепей, слухайце самі. Сайт “Захаваем спадчыну” - http://help.ratz.ru Гурт у інтэрнэце – iq48.net IQ48 – Cхаванае сэрца (сл. М.Анемпадыстаў, муз. гурта). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. Міхал Анемпадыстаў, для ТГ Фота: www.westrecords.by угару - up |
|
|