.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Пятро Ялфімаў - Я хочу
| 12.04.2007 |

Дэбютны сольнік прадстаўніка афіцыёзнага року – аднаго зь нешматлікіх айчынных рок-выканаўцаў, якія маюць дасяг да ТВ і радыё. Колісь Пятро запальваў у “Песьнярах”, потым у складзе гурта “Эгаіст”, а цяпер сольна. Выканаўца эксплюатуе чыста постсавецкую любоў да рафінаванай рок-музыкі а-ля “Guns N' Roses” – немудрагелістыя cаладжавенькія тэксты “для дзевачак”, крыху гітарнага драйву і наігрываньне на акустычнай гітары (на дыску маса напоўакустычных балядаў).

Пятро Ялфімаў. Я хочуАле Ялфімаў у адрозьненьні ад плоймы іншых афіцыёзных выканаўцаў ня проста карыстаецца шматлікімі дармовымі прывілеямі – ён мае на іх права. Дастаткова згадаць яго яскравы выступ на “Славянскім базары” зь песьняй Чэслава Нэмана “Dziwny jest ten swiat” (шкада, што яе няма на дыску). Сьпявак мае магутны, харызматычны і пазнавальны голас, з дапамогай якога ён можа выцягнуць самую банальную песеньку (а такіх на яго альбоме – большасьць). Яму найбольш удаюцца баляды – тут ягоны вакал раскрываецца напоўніцу. Праслухаць увесь дыск Ялфімава па шчырасьці цяжкавата, але трэба – перадапошнім нумарам вас чакае сапраўдная разынка – песьня “Стася” (музыка аўтара “песьняроўскай” “Малітвы” Алега Молчана на верш паэты Язэпа Пушчы). Такіх бы песень паболей нам!

Цяжка параіць гэты дыск каму-небудзь, акрамя дзевачак, якія шукаюць сабе куміра сярод беларускіх выканаўцаў.

Пятро Ялфімаў - Я хочу, Новая музыкальная компания, 2006

SB, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net