.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Трыб’ют Neuro Dubel: “Палац” – “Забі амэрыканца!”
| 18.04.2007 |

“Тузін Гітоў” пачынае знаёміць наведнікаў парталу з удзельнікамі праекту, прысьвечанаму гурту Neuro Dubel. Трыб'ют мае пабачыць сьвет сёлета, а паўдзельнічаць у ім выказалі жаданьне як беларускія поп-зоркі, так і знаныя альтэрнатыўныя каманды зь Беларусі, Літвы, Польшчы. Наведнікі ТГ першымі пачуюць іх інтэрпрэтацыі песень “дзюбеля”. Адным зь першых працу над кавэрам для трыб'юту скончыў гурт “Палац”. Лідэр каманды Алег Хаменка прэзэнтуе на меркаваньне слухачоў песьню “Забі амэрыканца”.

Палац“Забі амэрыканца” – адна зь першых беларускамоўных песень Neuro Dubel. Яна патрапіла на дыск “Народное достояние” (2000) – фактычна складанку лепшых песень гурта ды ўвайшла бонусам у апошні альбом гурта “Tanki” (2004). Менавіта гэты твор абраў для трыб'юту фольк-гурт “Палац”. Лідэр гурта Алег Хаменка тлумачыць гэта тым, што апошнім часам заўважна аднавілася нянавісьць да Амэрыкі ды яе кульгавае палітыкі. “Робіцца гэта так нязграбна і настойліва, што выклікае адно толькі іранічныя пачуцьці. Менавіта аб гэтым, на наш погляд, напісаў Аляксандар Кулінковіч і таму, мы паспрабавалі зрабіць гэты твор яшчэ больш саркастычным”. Сярод іншага “Палац”, каб давесьці свой сарказм, скарыстаў у сваёй вэрсіі “Забі амэрыканца” фрагмэнты вядомых песень пра Амэрыку і нават кавалак зь фільму “Плошча” Юрыя Хашчавацкага. “Безумоўна, гэты твор жартоўны, але з прысутнасцю думкі, якая нам падаецца слушнай”, - зазначае Алег Хаменка.

Палац – Забі амэрыканца
Калі ласка, з парадкам спампоўваньня песьняў азнаёмцеся ў разьдзеле Mp3.

Сяргей Будкін, "Тузін Гітоў"

Усе навіны трыб'юта ND на Тузіне Гітоў

Фота: Jamstudio


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net