|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
zygimont VAZA - Distortion | 18.04.2007 | Дыск дзіўнаватых беларускіх рокераў, якія ўжо дваццаць гадоў хаваюцца ў глыбокім падпольлі, паказваючыся на сьвет раз на два гады з новым дыскам і выступам на «Басовішчы». zV так і ня стаў у адзін шэраг з грандамі белроку — ці то праз адсутнасьць жаданьня, ці то з уласных перакананьняў. Хоць і меў на тое заўсёдны патэнцыял. Кожны іх альбом не падобны да папярэдняга. Аднак «Distortion» можна параўнаць з папярэднім «Каінам» — ад сваёй музычнай і паэтычнай разважлівасьці zV не адышоў ні на каліва. Доўгія гітарныя сола, маса дапаможных гукаў і ўдумлівыя тэксты Скрыпы ствараюць адмысловую псыхадэлічнасьць, характэрную ў нашай музыцы хіба яшчэ «Ўлісу». Прыкладам, адзін з самых адметных трэкаў з дыску — «Distortion» (з прыпевам «Паўстань, паўстань!») нагадвае ранейшы гіт «вазаў» — «Лякарня».Толькі ёсьць адно «але»: лідэр гурту Скрыпа аддаў усе галоўныя вакальныя партыі дыску — cьпявачцы. Рэзка зьмяніліся акцэнты ў музыцы і паэзіі гурту (уяўляеце, каб замест Вольскага ў N.R.M. дзяўчына засьпявала?). Экспэрымэнт сьмелы, нечаканы, але ці патрэбны? Тым больш што тая ж вакалістка Вольга Самусік яшчэ і ў Tarpach сьпявае. Голас Скрыпы цяжка было назваць выбітным, але ён быў пазнавальны. У выпадку з Самусік — усё наадварот. Падаецца, што разам з гэтым увядзеньнем zV згубіў адну з сваіх разынак. Варта не забывацца пры праслухоўваньні альбому, што zV — па-за музычнаю модаю. Таму вас чакаюць пэрыядычныя гукавыя, паэтычныя і музычныя адсылкі ў 70—80-я гады мінулага стагодзьдзя. zygimont VAZA - Distortion, БМАgroup, 2007 SB, ТГ угару - up |
|
|