|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
“Крамбамбуля”: “Сваім вы Сталінам дасталі!” | 18.04.2007 | Праект “Крамбамбуля” прэзэнтуе ў новым туры на “Тузіне Гітоў” песьню “Таварыш Маўзэр” з новага дыску калектыву “Сьвяточная”. Мы зьвязаліся зь лідэрам гурта Лявонам Вольскім, які на той час знаходзіўся ў міні-туры ў ЗША і дазналіся, што новы твор аніяк не зьвязаны з магілёўскім гуртом-удзельнікам нашага гіт-параду: “Гэта песьня пра рэтра-сьвята 7-га лістапада, якое ў Беларусі чамусьці адзначаецца, як дзяржаўнае”. Новы альбом супольнага музычнага праекту “Крамбамбуля Сьвяточная” высьпяваў у нетрах адной зь менскіх студыяў доўгімі зімовымі вечарамі. Удзельнікі каманды у сваёй новай плытцы працягваюць самаддана змагацца за права суайчыннікаў жыць шматкалярова і разнастайна, уздымаючы кілішкі ня толькі з нагоды “савецкіх” сьвятаў, але і сынхронна з усім “цывілізаваным сьветам”. Тут вядзецца пра Дзень усіх закаханых, Хэлаўін, Дзень сьвятога Патрыка ды інш.Аднак, у гіт-парадзе ТГ “Крамбамбуля” прэзэнтуе песьню, прысьвечаную чыста савецкаму сьвяту – Дню Кастрычніцкай Рэвалюцыі. Лявон Вольскі кажа, што нарэшце ў яго зьявілася нагода пакарыстацца тэмай рэвалюцыі: “Сьмешна, што само супэрархісьвята ў нас адзначаецца на дзяржаўным узроўні, а дзень 7-га лістапада лічыцца непрацоўным. У той жа час слова “рэвалюцыя” – непажаданае для ўжываньня ў розных нашых мас-мэдыя – каб чаго не выйшла, ці то каб бяды не наклікаць”. “Таварыш Маўзэр” запісаная ў стылі рэгі. Выбар гэтай музычнай плыні лідэр “Крамбамбулі” тлумачыць тым, што ўсе ўдзельнікі гурта вельмі любяць рэгі: “Нарэшце зьявілася мажлівасьць напісаць песьню ў гэтым сонечна-рэвалюцыйным стылі”. Праект у інтэрнэце – krambambulya.com Крамбамбуля – Таварыш Маўзэр (муз. гурта, словы – Л. Вольскі). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. SB, "Тузін Гітоў" Фота: Adriana Kruszka угару - up |
|
|