.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



“Голая Манашка” ў гіт-парадзе “Тузіна”
| 19.04.2007 |

Ці ня самы андэграўндны гурт беларускай альтэрнатывы “Голая Манашка” пасьля працяглага маўчаньня стартуе ў гіт-парадзе “Тузіна Гітоў” зь песьняй “Павязаны”. Гурт запісаў песьню адмыслова для калекцыйнага выданьня твораў Сяргея Новіка-Пяюна на верш самога “паэта за кратамі”. Нягледзячы на тое, што, як сьцьвярджае гітарыст “Голай Манашкі” Зьміцер, “словы песьні засталіся арыгінальнымі - яна паўнавартасна раскрывае існасьць самаго Фёдара, скандальнавядомага вакаліста гурту, які зараз чарговы раз знаходзіцца ў няволі”.

Голая МанашкаНа трыб'юце Сяргею Новіку-Пяюну “Павязаны” гучыць у акустыцы: “Песьня запісвалася на студыі нашых сяброў, - распавядае Зьміцер, - і да таго, каб пісаць яе ў акустыцы нас штурхалі ў першую чаргу сьціснутыя тэрміны падрыхтоўкі гэтай кружэлкі – адну гітару запісаць больш-менш дасканала прасьцей і лепей, чым абыяк пісаць увесь гурт.” Па-другое, песьня аказалася настолькі блізкай выкалісту Фёдару, што вырашана было пакінуць яго аднаго выцягваць яе сваёй харызмай і арыгінальнай шчымлівай акустыкай. А ў электрычнай вэрсыі “Павязаны” гучыць у стылі рэггі з рокавым прыпевам.

Пачуць “Голую Манашку” жыўцом бліжэйшым часам не атрымаецца – гурт пакуль націснуты на паўзу, - кажа Зьміцер, - спадзяюся, часова і не надоўга.” Эпатажны вакаліст гурту Фёдар зараз зноўку ў непрыемнасьцях – чакае суду. “Часам мне здаецца, - дзеліцца Зьміцер, - што такія закіды лёсу Фёдара – гэта пакараньне за ягоны талент.”

Ня так даўно “Беларуская Музычная Альтэрнатыва” атрымала ад “Голай Манашкі” ўсе запісы іх песень, і кружэлка з, скажам так, стыхійным альбомам гурту цягам бліжэйшых дзён ужо мусіць зьявіцца ў дыскарнях! “Песьні на гэтай кружэлцы вельмі розныя і супярэчлівыя, - кажа Зьміцер, - прынамсі, альбом будзе гэтакі ж супярэчлівы, як і ўсё удзельнікі гурту, як і яго генэратар - Фёдар. Спадзяюся, гэта далёка не канец. А калі канец, то толькі непрыемнасьцям!

Голая Манашка - Павязаны (словы - Сяргей Новік-Пяюн, музыка - Фёдар).
Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


Алена Скарабагатава, “Тузін Гітоў”


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net