|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Дэбют на ТГ: “Адыс Абэба” з “Каханай” | 19.04.2007 | У 16-м туры на “Тузіне Гітоў” дэбютуе гурт “Адыс Абэба” зь песьняй “Каханая”, якая ўвайшла ў дэбютны альбом каманды. Экс-гамельчукі паступова набіраюць папулярнасьці ў Менску. Яны выконваюць сонечную музыку, але гэтая песьня – адно зь нешматлікіх выключэньняў у іх творчасьці. Яна была зроблена ў жанры аўтарскай песьні, нэо-фолькавай вэрсіі, былі спробы ўвасобіць яе ў фанку, а запісалі ў фолк-мадэрным варыянце. Гурт “Адыс Абэба” быў створаны ў Гомелі, дзе даў свае першыя канцэрты і зрабіў першыя запісы. Але цяпер каманда лічыцца менскай. “Сёньняшнія ўдзельнікі гурта адсюль, - тлумачыць лідэр гурта Зьміцер Іваноў. Толькі я адзін пераехаў. І назад вяртацца пакуль не зьбіраюся”. “Адыс Абэба” – адна з самых актыўных клюбных камандаў сталіцы. Бліжэйшыя іх выступы можна пабачыць у клюбе “Графіці”: 23 красавіка яны даюць там сольны канцэрт, а наступны дзень лідэр гурта возьме ўдзел у канцэрце Гербэрта Маралеса з “Jah Division”.“Каханая” ня надта пасуе сёньняшняму стылю гурта – яна зроблена з ухілам у фолк-мадэрн, хоць асноўную частку рэпэртуара каманды складаюць рэгі-кампазыцыі. “Гэтая песьня зьявілася, калі я яшчэ жыў у Гомелі і хадзіў у клюб аўтарскай песьні, - распавядае Дзіма Іваноў. – За яе выкананьне мне нават дыплём далі на фэстывалі аўтарскай песьні ў Сергіевым-Пасадзе!”. Пазьней музыкі намагаліся перарабіць “Каханьне” ў фанк-вэрсіі, але нічога з гэтага ня выйшла. Цяпер гэты твор існуе ў псыхадэлічным “нэо-фольк” варыянце ды болей дыскатэчным. Менавіту другую вэрсію гурт і прэзэнтуе на “Тузіне Гітоў”. Гурт у інтэрнэце - addis-abeba.ad.by Адыс Абэба – Каханая (сл. Зьм.Іваноў, муз.гурта). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. SB, "Тузін Гітоў" Фота: www.addis-abeba.ad.by угару - up |
|
|