|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Голая Манашка - Неба BLAкітнае + S.D.M. | 24.04.2007 | «Манашка» падавала надзеі на пачатку сваёй кар'еры, пры канцы 90-х. Тады думалася, што праз год-другі яны ўвойдуць у лік лідэраў беларускага року. Пры такой сцэнічнай і жыцьцёвай харызьме, выдатным адчуваньні музыкі і рок-паэзіі гэта было цалкам магчыма. Неадэкватнасьць лідэра гурту Федзі толькі дапамагла б. Але «Голая Манашка» мае дагэтуль нерэалізаваны патэнцыял, некаторыя праблемы з законам ды вузка лякальную папулярнасьць. І яшчэ вось гэты дыск зь ніякім дызайнам, але афіцыйна выдадзены. ГМ — гурт, у творчасьці якога няма прахадных песень. Запісаныя яны не найлепшым чынам, але ад таго вастрэй адчуваецца дух таго самага сумленнага року: калі песьня ірвецца з душы параненай птушкай. І тут няважна: мацюкамі выказаныя эмоцыі ці словамі Новіка-Пеюна, з дапамогай некалькіх музыкаў ці проста на акустычнай гітары. Калі нешта і вылучаць з альбому — дык гэта найперш «Радыёактыўны фон» (пра Чарнобыль з душою) і «Наркатычны транс» са словамі «50 год беларускаму радыё, якое 50 год нікому не патрэбнае».На дыску ёсьць яшчэ смачны дадатак — дэма-альбом ляўрэатаў апошняга «Басовішча» і «Рок-Кола» гурту S.D.M. Для цікаўных — прыдасца. Такія песьні, як «Чужы» і «Ніколі», даюць спадзеў, што S.D.M. здольныя дарасьці (а мо і перарасьці) да сваіх куміраў з N.R.M. Галоўнае, каб ня здарылася таго самага, што з «Голай Манашкай». Дыск для тых, хто бяз боязі гатовы пагрузіцца ў поўны андэрграўнд. Голая Манашка - Неба BLAкітнае + S.D.M. (demo), БМА-груп, 2007 SB, ТГ угару - up |
|
|