.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Аляксандар Саладуха - Любить тебя, родная
| 26.04.2007 |

Шосты дыск сьпевака, прымеркаваны да дваццацігодзьдзя ягонай кар'еры. Зьбяднелыя на ўяўны «фармат» айчынныя «эфэмкі» ўжо разабралі на ратацыі ўсе 16 трэкаў альбому. Песьні для Саладухі пішуць самыя топавыя беларускія паэты-песеньнікі ды кампазытары: Макс Алейнікаў, Алег Ялісеенкаў ды былы гітарыст «Новага Неба» Лявон Шырын. Апошні яшчэ і прадмову да дыску напісаў, у якой раіць уважліва прыслухацца да «тонкіх струнаў чалавечых эмоцыяў».

Аляксандар Саладуха. Любить тебя, роднаяСакрэт доўгажыхарства і адноснага посьпеху Саладухі на беларускай поп-сцэне — даволі просты. Тут не вядзецца пра талент, бо выканаўца бярэ іншым — нахабнай харызмай. Ён падае сябе такім чынам, што абываталю цяжка не скарыцца, як і ў выпадку з агрэсіўнай рэклямай «Супэрлято». Выканаўца сьпявае банальныя тэксты, але робіць гэта бескампрамісна і ўпэўнена.

Таму, каго зачапіў ягоны рафінаваны патасны голас, — не ўратавацца болей ад пранізьлівых вачэй артыста. Хто адчуў у гэтых часам няблага аранжыраваных песьнях фальш і жаданьне пеюна адно толькі быць навідавоку — адназначна будзе затыкаць вушы і заплюшчваць вочы пры адной толькі згадцы пра яго.

Сярод абсалютна новых песень, заточаных пад узорную расейскую папсу, ёсьць і знакамітая «Чужая милая» ў новай аранжыроўцы, якая колісь увяла Саладуху ў шэраг самых бліскучых поп-зорак. З тых часоў у ягоным рэпэртуары так і не зьявілася такога яскравага гіта. «Мы вернёмся, обязательно вернемся», — пяе выканаўца ў апошняй песьні. І падаецца, што супакойвае гэтымі словамі ён найперш самога сябе... Для тых, хто хоча пачувацца маладым, не прыкладаючы да гэтага аніякіх высілкаў.

Аляксандар Саладуха. Любить тебя, родная. Vigma, 2007.

SB, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net