.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Алег Сьпіцын і Чэрмэн - Drive
| 01.05.2007 |

Новы дыск ад майстроў гітарнага інструмэнталу, на якіх ужо прызабыліся. Прэтэнзіі ў гэтых музыкаў немалыя, у адрозьненьне ад іншых беларускіх гітарыстаў-віртуозаў. Сьпіцын і Чэрмэн першыя ў Беларусі паспрабавалі вывесьці свой кірунак са сфэры нікому не патрэбных экспэрымэнтаў у камэрцыйнае рэчышча. Сёй-той посьпех яны здабылі, пайграўшы на разагрэве замежных рок-зорак на іх менскіх выступах, зьняўшы відэа ды выдаўшы во гэты дыск. З часоў іхнае маладосьці мэталісты знаходзіліся ня ў надта добрых стасунках з нэарамантыкамі. Магчыма, гэта падштурхнула Сьпіцына з Чэрмэнам злучыць у адно гэтыя два пачаткі.

Сьпіцын і ЧэрмэнУ «Драйве» ня надта мудрагелістая гітарная музыка замяшаная з электроннымі інструмэнтамі — у выніку ствараецца атмасфэра прысутнасьці ў нейкай віртуальнай прасторы. Відавочна, што тут даўся ў знакі ня толькі Стыў Вэй, але і Жан-Мішэль Жар. Музыкі не намагаюцца апярэдзіць час — яны проста паказваюць, як яны думаюць і што яны ўмеюць. Можа, ад таго, слухаючы іхныя творы, складваецца ўражаньне, што недзе гэта ты ўжо чуў.

Асабліва тое адчувальна ў байкерскіх рытмах «Speed retrace» і балядзе «Cra». У альбоме ёсьць песьні, зробленыя з аглядкай на «Emerson, Like & Palmer», але ёсьць і абсалютна правальныя нумары, як твор «Air». Альбом Сьпіцына і Чэрмэна цалкам прыдасца для рэляксацыі, будзе незамяняльным для тэле- і радыёрэжысэраў, а таксама можа пасаваць як саўндтрэк да кампутарных гульняў.

Алег Сьпіцын і Чэрмэн - Drive. НМК, 2007

SB, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net