.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Дэбют на ТГ: “Indra” – Сонца вакол
| 02.05.2007 |

Адна з самых яркіх групаў Полаччыны - “Indra” прэзэнтуе ў новым туры на ТГ сваю песьню “Сонца вакол” з аднайменнага альбому, запісанага на польскай студыі “Rembrandt”. Музычным прадусарам працы выступіў лідэр ULIS Слава Корань, рэшту тэкстаў да дыску напісала паэтка Лера Сом, а падыграў тром дзяўчынам вядомы менскі музыка Алекс Кустаў. “Менавіта “Сонца вакол” вызначае ня толькі наш настрой падчас запісу ўсёй праграмы, але і атмасфэру нашага дыску”, - кажуць вакалістка каманды Вольга Андрэева і заснавальніца і гітарыстка гурта Марына Шэф.

Indra“Indra” была заснаваная ў 2003 годзе і ўжо праз год дасягнула першых посьпехаў – гурт адзначылі за лепшы вакал на фэстывалі “Рок-Кола”, на наступны год яны трапілі ў лік ляўрэатаў гэтага адзінага буйнога фэстывалю на тэрыторыі Беларусі. Свой стыль дзяўчыны называюць бардаўскім рокам, але ў гэтай працы – “Сонца вакол” адчувальны ўплыў лідэра ULIS Славы Кораня, які выступіў музычным прадусарам дыску. “Мы задаволены тым, што здолелі нарэшце прыстойна запісаць свае ранейшыя песьні і цяпер займацца новымі”, - кажа Марына пра галоўны вынік іхняй студыйнай сэсіі ў Польшчы. Цікава, што мажлівасьць запісаць альбом “Indra” атрымала, як падарунак з нагоды перамогі ў яшчэ адным беларускім гіт-парадзе, што ладзіла “Эўрапейскае радыё для Беларусі”. І вось іх новы матэрыял яны выносяць на меркаваньне наведнікаў “Тузіна Гітоў”.

Сонца вакол” – пэўна, што вызначае ня толькі наш настрой падчас запісу ўсёй праграмы, але і атмасфэру нашага дыску”, - кажуць удзельніцы гурта. Менавіта таму гэтая песьня і дала назву ўсёй іх праграме.

Бліжэйшым часам “Indra” плянуе скарыць вяршыні “Тузіна Гітоў”, запусьціць уласны сайт і ўзяць удзел у сёлетнім “Басовішчы”.

“Indra” – Сонца вакол (сл. і муз. П.Сьляпцоў, аўтарскі пераклад – Л.Сом).
Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


SB, ТГ

Фота: сайт Сяргея Анішчанкі


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net