.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



“NESTARы BAND” запальвае вагні
| 03.05.2007 |

У новым туры на “Тузіне Гітоў” адзін з старэйшых рокераў Магілёўшчыны Юры Несьцярэнка прэзэнтуе песьню “Агні гараць” свайго праекту NESTARы BAND. Якраз нядаўна зьявіўся дыск Юрыя “Сьвята вялікіх дажджоў”, куды ўвайшлі творы ўсіх ягоных праектаў – ад саўндтрэку ды спэктаклю да блюзаў і рокавых кампазыцыяў, запісаных разам зь вядучымі беларускімі музыкамі. “У гэтай песьні ёсьць адчуваньне сёньняшняга дня. Мне падаецца, што кожны жыхар Беларусі мае прыхільнасьць да сваёй мовы і культуры, адзінае што тое не заўжды выходізіць на паверхню. Але ёсьць у гэтым і станоўчая рыса – бо гэтая беларускасьць - неад'емная частка нас, і ніхто ня здолее яе адабраць”, - разважае музыка.

Юры НесьцярэнкаМенавіта песьня “Агні гараць” адкрыла другую частку апошняй цырымоніі “Рок-Каранацыя”. “Можаце нас назваць так: музыкі, якіх не прадставілі на Каранацыі”, - іранізуе Юры. Музыка мае два асноўныя праекты – яны падзяляюцца чыста па стылістычным прынцыпе: “White Night Blues”, які ўжо ўдзельнічаў неаднойчы ў ТГ, выконвае блюз, а “NESTARы BAND” схіляецца ў бок рок-музыкі.

Словы да твору “Агні гараць” належаць паэтцы ды пісьменьніцы Людміле Рублеўскай. Колісь яе нахвальваў Анатоль Сыс, а цяпер яна працуе літаратурнай аглядальніцай “Савецкай Беларусіі”. “Але які прыгожы верш, - кажа Юры Несьцярэнка. - Тут ёсьць адчуваньне сёньняшняга дня. Мне падаецца, што кожны жыхар Беларусі мае прыхільнасьць да сваёй мовы і культуры, адзінае што тое не заўжды выходізіць на паверхню. Але ёсьць у гэтым і станоўчая рыса – бо гэтая беларускасьць неад'емная частка нас, і ніхто ня здолее яе адабраць”.

NESTARы BAND - Агні гараць (сл. Л.Рублеўская, муз. Ю.Несьцярэнка).
Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


SB, "Тузін Гітоў"

Фота: Wiecier Mechaniczny


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net