|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Конкурс “Басовішча 2007”: збор заявак стартуе ў панядзелак | 04.05.2007 | У панядзелак 7 траўня пачынаецца збор заявак ад гуртоў, якія хочуць узяць удзел у конкурсе “Басовішча 2007”. Такое рашэньне прыняў аргкамітэт адборачнага туру “Басовішча”. Сёлета каардынаваць яго будзе сябра рэдакцыі “Тузіна Гітоў” Аляксей Мінчонак. Па бліжэйшым часе пачнецца фарміраваньне журы адборачнага туру, а таксама падрыхтоўка да “Адборышча” – канцэрту, на якім будуць вызначаныя ўдзельнікі конкурснай часткі “Басовішча”. Найперш паведамляем правілы падачы заявак на удзел у конкурсе. Падаць заяўку на ўдзел у конкурсе “Басовішча” можа любы беларускі гурт, які грае ў рэчышчы “жывой музыкі” (то бок музыкі, выкананай на “жывых” інструмэнтах, дапускаецца выкарыстаньне электронных інстумэнтаў, сэмплаў і г.д. у якасьці неасноўных).Тэрміны прыёму заявак. Пачатак прыёму – 7 траўня Сканчэньне прыёму – 28 траўня Заяўкі, дасланыя па-за гэтымі тэрмінамі ня будуць прынятыя да разгляду! Патрабаваньні да гуртоў, якія падаюць заяўкі: - Запіс як мінімум адной песьні на беларускай мове на CD-носьбіце ці ў электорнным выглядзе (MP3, WAV, WMA і г.д.); - Наяўнасьць 20-ці хвіліннай “жывой” канцэртнай праграмы на беларускай мове; - Наяўнасьць ва ўсіх музыкаў гурта дзейнага агульнаграмадзянскага пашпарту. Тэрмін дзейнасьці пашпартоў усіх удзельнікаў павінен скончвацца не раней лістапада 2007 году (гэта патрабаваньне консульства Рэспублікі Польшча); - Гатоўнасьць усіх музыкаў у найкаратчэйшы тэрмін паставіць дазвольныя штампы ў пашпарты для выезду ва ўсе краіны сьвету. Заяўкі павінны ўтрымліваць: - Запіс адной (ці болей) песьні на беларускай мове на CD-носьбіце ці ў электорнным выглядзе (MP3, WAV, WMA і г.д.); - Кароткую інфармацыю пра гурт, які падае заяўку (дата заснаваньня, інфармацыя пра ўдзельнікаў, кароткая гісторыя гурта); - Кантактны тэлефон адказнай асобы ў гурце, а таксама кантактныя тэлефоны двух іншых удзельнікаў гурта. Без выкананьня гэтых умоваў заяўкі прымацца да разгляду ня будуць! Як падаць заяўку: Праз э-пошту. Лепей за ўсё дасылаць праз электронную пошту на адрас bas@generation.by Праз звычайную пошту. Лісты з музычным матэрыялам і інфармацыяй пра гурт трэба накіроўваць на адрас: 220050, Менск, Галоўпаштампт, Даша Слабчанка (да запатрабаваньня) З рук у рукі (для менчукоў і гасьцей сталіцы). Для таго, каб дамовіцца на сустрэчу й перадаць заяўку трэба патэлефанаваць па тэл. +375 29 113-09-08 (Velcom) ці +375 29 701-78-30 (МТС) АМ, "Тузін Гітоў" угару - up |
|
|