.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Аляксей Шадзько і група «Сястра» - Тайга
| 10.05.2007 |

Чарговая порцыя ўзорнага «расейскага року» ад вядучага актора Расейскага тэатру Аляксея Шадзька. Яго дзясяты дыск нічым ня зьдзівіць тых, каго кранала колісь «Мая Маруся». Аранжыроўкі Шадзька простыя, але густоўныя, тэксты — немудрагелістыя, але далёкія ад блатняку. Шадзько вызначаецца незалежнасьцю, як у музычнай, так і ў тэатральнай тусоўцы. Ён ці не адзіны з актораў, хто выказаўся ў падтрымку Паўла Харланчука, звольненага з Расейскага тэатру пасьля арышту на Плошчы ў сакавіку 2006 году.

Аляксей Шадзько і "Сестра". ТайгаАле пры тым Шадзько не бярэ ўдзелу ў палітычных акцыях і ня піша тэкстаў на патрэбу дня. Музыка для яго ня сродак выжываньня, а так — для душы. І ён не халтурыць. Таму зь ім гралі выключныя прафэсіяналы — Аркадзь Юшын, Кірыла Шавандо, Піт Паўлаў, «Apple Tea» ў поўным складзе... Таму ён зьбірае поўную залю раз на месяц. Шадзько — гэта «Крама» для тых, хто не надае моўнаму чыньніку ў музыцы вялікага сэнсу. Гэта музыка не для ўсіх, праўда, гэтыя абраныя жывуць у крыху іншай культурнай прасторы, чым прыхільнікі «Крамы» ці то Вайцюшкевіча. Але яны аднолькава зь імі ня любяць дурной няякаснай музыкі. Найлепш Шадзька ў новым альбоме прадстаўляюць тры песьні — загалоўная «Тайга» — моцны рокавы нумар зь фірмовым надрыўным вакалам; блюз-рокавы нумар «Сястра» з выдатнай гітарай Сяргея Анцішына ды кранальная «Леташні люты», дзе на першы плян выходзіць пан-флейта. З усёй праграмы выбіваецца хіба трэк «Белая птушка, не прылятай» зь няўцямным ухілам у гард-рок і дэпрэсіўным тэкстам пра «сьмерць бледнамордую».

Аляксей Шадзько і група «Сястра» - Тайга, West Records, 2007.

SB, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net