.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Da Vinci - Bum-Bum
| 15.05.2007 |

Дэбютнік ад італьянскамоўнага праекту вядучага каналу «Лад» Дзяніса Дудзінскага і папсовага кампазытара Лявона Шырына. Даліся ім у знакі, відаць, падлеткавыя ўражаньні ад фільмаў з Мастраяні і песень Чэлентаны. На дыску нават песьня такая ёсьць — «Come Celentano».

DaVinci. Bum-BumСпробу зрабіць узорную італьянскую папсу сваімі сіламі можна лічыць удалай з тэхнічнага боку — творы аранжаваныя ды запісаныя досыць смачна для беларускай студыі.

Але слухаць дыск сумнавата. І ня толькі таму, што ўсе музычныя хады прадказальныя. Адчуваецца ва ўсіх гэтых «бумбумах» ды «чаобамбінах» штучная весялосьць, зусім не «крамбамбульная». Сьпяваючы па-італьянску, хлопцы не прыносяць нічога ні ў беларускую поп-музыку, ні ў італьянскую.

Іх разьлік зразумелы: беларус, што сьпявае па-італьянску, прыцягне ўвагу аўтаматам — гэта вам ня «Чарку на пасашок» гарлаць! Цікавасьць тая задавальняецца ўмомант, і болей за выказваньне «І нашы могуць ня горш за Чэлентану» яны наўрад нешта атрымаюць. Паразытаваньне на музычных стэрэатыпах наўрад ці паспрыяе доўгатрываласьці праекту. Для тых, хто сумуе па перадачы «Мэлёдыі і рытмы замежнай эстрады».

Da Vinci - Bum-Bum, Vigma, 2007

SB, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net