.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



“Кемлівае сонца”: экспэрымэнт з псыхалінгвістыкай
| 16.05.2007 |

У новым туры на “Тузіне Гітоў” дэбютуе таямнічы праект “Кемлівае сонца” зь песьняй “Такім чынам”. Удзельнікі праекту апавядаюць, што сувязь з роднай мовай у іх прачнуліся, калі яны “слухалі гукі прыроды”. Свае першыя творы яны называюць “простым экспэрыментам зь літарамі і псыхалінгвістыкай”, а на меркаваньне наведнікаў ТГ прадстаўляюць сваю новую песьню “Такім чынам”: ”Гэта невялічкі вопыт асабістых унутраных спраў”, - так прэзэнтуюць яны свой твор.

Кемлівае сонцаСёньняшні дзень ў вясеньнім карагодзе сяброў-тыдняў застаецца на памяць пад нейкай лічбай ці чымсьці там яшчэ. Вясна нарабіла такіх спраў, што восеньскай глыбіні разам зь зімовай статыкай застаецца толькі шукаць хвіліны спакою і млявасьці, каб зьвярнуцца да творчасьці нашага гурта “Кемлівае сонца”. Слухаючы гукі прыроды, надвор'я пару гадоў таму прачнуліся сувязі з роднай мовай. Захацелася пісаць вершы. Неўзабаве сябра адзначыў рух свайго музычнага густа.

Адбыўся невялікі цуд і мы удвух распачалі нешта, што было прыемна чуць. Сэнсам лірыкі былі “мурашкі ўражаньня”. Стала зразумела, што былая паэтычная мара стала музычнай рэчаіснасьцю. Жыцьцё цяпер такое, што абавязкова трэба скарыстаць якую-небудзь замежную запазычанасьць. Каб мадней было і лепш. Мы, як самыя адукаваныя у гэтым напрамку хлопцы, зьвярнуліся да ангельскай лацініцы. Паўадукаваны стыль ў назвах першых твораў гэта няйнакш як просты экспэрымент зь літарамі і псыхалінгвістыкай. Атрымалася як заўсёды: ня тое, што хацелася, а тое што зрабілася. Такім чынам, скрозь моцныя сэнсавыя абстракцыі з назваў песьняў “Кемлівае сонца” падрыхтавала невялічкі вопыт асабістых унутраных спраў. Для запісу мы скарысталі розныя электрычныя прылады, сынтэтычныя гукавыя сродкі з гітарамі, фартэпіяна і голасам. Жэня, мой сябра і майстра электрычных і мэлядычных хваляў не перастае зьдзіўляць людзей багацьцем эмацыйнага сьветапогляду. Сам сьпяваю і граю на гітары і фартэпіяна. Падаецца, што выходзіць досыць ладна.

Кемлівае сонца – Такім чынам (муз. і сл. гурта).
Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


Absurd, для ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net