.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Аляксандра і Канстанцін – “Аўтаномная навігацыя”
| 12.02.2006 |

Аляксандра і Канстанцін – “Аўтаномная навігацыя”, West Records, 2006

Чацьверты дыск дуэта, да якога далучыліся яшчэ шасьцёра неабыякіх музыкаў (Аляксандар Каліноўскі, Масуд Талібані, Аляксандар Сапега, Віктар Маўчанаў – карацей, заслужаныя ці вельмі заслужаныя артысты). Смачны фолк, недзе больш гітарны (“Рана на Йвана”), недзе – танцавальны (“Ду-ду да-да”). Аляксандра і Канстанцін хоць і замацаваны за аркестрам Фінберга, маюць прастору для творчых экспэрымэнтаў. Відаць, вырашылі гэта падкрэсьліць і назвай свайго альбому – досыць нечаканай (папярэдне плянавалася, што дыск будзе мець назву “Па-за аблокамі”), але стыльнай.


"АіК", Аўтаномная НавігацыяФірмовы саўнд “АіК” з часоў першага альбому зьмяніўся нашмат – узбагацілася музычная карцінка (упершыню ў музыцы дуэта загучалі яшчэ і клявішы) і яны выйшлі за межы фолк-року, сягануўшы ў прасторы этна-фьюжн. Ужо даўно навязлы на зубах тэкст пра Саўку і Грышку, якія ўжо немаведама колькі часу ніяк ня могуць наладзіць сваю дуду, кампэнсуецца цікавай мэлёдыкай, у якой зьмяшаліся ірляндзкія, гішпанскія і беларускія матывы.

Яшчэ адна асаблівасьць новай праграмы “АіК” – альбом выйшаў чатырохмоўным. Аляксандра пяе збольшага па-беларуску, а таксама па-ангельску, па-польску ды яшчэ і па-літоўску (песьня “Антылопа” зь якой дуэт стаў ляўрэатам фэсту “Palangos Gaida”).

Выдатная музычная праца, шыкоўна аздобленая і з густам пададзеная. Банальны падарунак знаёмым замежнікам.

SB


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net