.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Крамбамбуля сьвяточная
| 21.05.2007 |

Музычная энцыкляпэдыя сьвятаў ад самага вясёлага беларускага поп-рок праекту. У альбоме апяваюцца, як традыцыйныя сьвяты (Купальле, Каляды), так і саўковыя разам з малазвыклымі яшчэ эўрапейскімі (як Хэлоўін ці дзень сьвятога Патрыка). Музыка разьлічаная ня толькі на тое, каб павесяліцца ды патанчыць. У апалітычным раней праекце Вольскага зьявіліся пратэставыя ноткі, як у песьні пра «таварыш маўзэр», прысьвечанай Дню Вялікай Сацыялістычнай Рэвалюцыі. «Дасталі вы сваімі Сталіным ды Дзяржынскім», — пяецца тут.

Крамбамбуля. СьвяточнаяКалі ўлічыць разнаплянавасьць апошніх альбомаў N.R.M. ды ZET, можна сказаць, што мяжа між гэтымі праектамі ды «Крамбамбуляй» стала зусім празрыстай. Цяпер яе язык не павернецца назваць «папсовым» ці то «эстрадным» праектам, ён канчаткова скаціўся ў андэграўнд. Да ўсяго, апошнія песьні «Крамбамбуля» запісала бяз знаных гасьцей — Гюнэш, Кулінковіча і Міхалка, таму харызма Лявона тут запанавала напоўніцу.

На «Сьвяточнай» няма гіту калібру «Абсэнту» і «Гасьцей», які б адразу падхапіў народ. Кожная песьня — добрая па-свойму, але ніводная не выбіваецца з шэрагу ды ня вязьне на вушах. Затое каманда ўзбагацілася ў музычным пляне — на дыску сустракаем стылізацыі пад рэгі, цыганскую музыку, стыль ВІА, фольк-рок. Альбом каштоўны і мультымэдыйнай часткай, аформленай з гумарам ды густам. «Крамбамбулю» можна лічыць пачынальнікамі беларускага карпаратыўнага поп-року. На нефармальных урачыстасьцях, вясельлях, днях народзінаў бяз гэтай музыкі аніяк.

Крамбамбуля - Крамбамбуля сьвяточная, Go-records, 2007

SB, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net