|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Бананаў кідае выклік Вольскаму | 30.05.2007 | Музыка Андрэй Бананаў з тых, пра каго кажуць – “шырокавядомы ў вузкіх колах”. Ён актыўна выступае ў маленькіх і вельмі маленькіх залях, яго праграма нават мае такую назву – “Песьні для маленькай залі”, але амбіцыі ў выканаўцы будуць паболей Бананаў называе сябе рок-бардам. “Я кідаю выклік Лявону Вольскаму”, - з такімі словамі ён перадаў у рэдакцыю ТГ сваю новую песьню “Дзень”, якая дэбютуе ў новым туры нашага гіт-параду. Выканаўца характаразуе сваю песьню, як вельмі простую, пазытыўную і праўдзівую. “У ёй апісваецца адзін дзень з майго жыцьця, дакладна 10 кастрычніка 2006 года. Там вельмі ранішні, аптымістычны настрой. Я заўважыў, што людзі, слухаючы яе, пачынаюць усьміхацца”, - апавядае музыка і спадзяецца, што яна будзе годным канкурэнтам новай песьні N.R.M.”Асабліва хачу падзякаваць людзям, якія дапамаглі стварыць песьню – Толю Ярашэнку, які зрабіў аранжыроўку і прапісаў інструмэнты, Людзе Апелінскай за выдатны бэк-вакал і Алегу Чыжыку – за зьвядзеньне”, - дадае малады і амбітны выканаўца. Андрэй Бананаў – Дзень (музыка і словы аўтара). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. SB, ТГ угару - up |
|
|