|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Дэбют на ТГ: «Рокаш» | 31.05.2007 | У новым туры дэбютуе песьня гурта «Рокаш» - «Крумкач». Лідэр калектыва Лявон Казакоў пра вобраз апяянага крумкача: «Гэта надзвычай моцны, гераічны, але пры гэтым і трагічны вобраз. Менавіта цеснае спалучэньне гераізму і некаторага трагізму і ёсьць асноўны лейтматыў песні. Чырвонаю ніцьцю празь яе праходзіць тэма пошуку свабоды ў неспрыяльных умовах. Песьня “Крумкач” зьяўляецца адной з найбольш знакавых у творчасьці гурта. У ей мы паспрабавалі спалучыць уласнае сьветаўспрыманьне разам зь містычнай аурай міталёгіі беларускага сярэднявечча. Адлюстраваньне старадаўняй традыцыі ў межах больш сучасных музычных і вершаваных формаў знайшло свае месца ў гэтай песьні. Крумкач зьяўляецца адной з найбольш таямнічых фігураў як беларускай так і ўвогуле індаэўрапейскай міталёгіі. Дастаткова ўзгадаць тое, што менавіта крумкач лічыўся весьнікам скандынаўскага бога Одзіна. Для нашых продкаў жа крумкач зьяўляўся весьнікам са сьвету памерлых.У аднайменнай песьні мы паспрабавалі расшыфраваць вобраз крумкача як рэінкарнацыю душы ваяра, які загінуў у сечы. Гэта надзвычай моцны, гераічны, але пры гэтым і трагічны вобраз. Менавіта цеснае спалучэньне гераізму і некаторага трагізму і ёсьць асноўны лейтматыў песні. Чырвонаю ніцьцю праз яе праходзіць тэма пошуку свабоды ў неспрыяльных умовах. Галоўны герой здолеў адшукаць сваю свабоду, але за гэта яму давялося аддаць жыцьцё. Але ён не шкадуе пра гэта, бо менавіта сьмерць у сечы дала яму магчымасьць застацца назаўжды разам са сваёю Радзімай, вольным і няскораным. Гурт у інтэрнэце - rokash.com Рокаш – Крумкач (сл. П.Дулінец, сл. Л.Казакоў). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. Лявон Казакоў, для ТГ угару - up |
|
|