|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Конкурс на “Басовішча” – 5,3 гурты на месца. Журы пачало выбіраць удзельнікаў “Адборышча”. | 04.06.2007 | Сёлета да ўдзелу ў конкурсе “Басовішча” імкнецца рэкордная колькасьць маладых гуртоў. Аргкамітэт зацьвердзіў заяўкі ад 53 калектываў. Беларускае журы ўжо пачало выбар тых 20 гуртоў, якія пройдуць у наступнае кола – атрымаюць магчымасьць выступіць на “Адборышчы”. Толькі 10 зь іх паедуць на “Басовішча”. Пры тым адзін калектыў абяруць наведнікі “Тузіна Гітоў”. У склад журы “Адборышча 2007” ўвайшлі 10 чалавек, але агулам за канкурсантаў будзе пададзена 9 галасоў. Ганна і Лявон Вольскія вырашылі галасаваць сумесна: “У нас заўсёды так па жыцьці атрымліваецца, што густы супадаюць як у побыце, так і ў музыцы”, - сказала нам Ганна Вольская. Агульны сьпіс журы выглядае так:З боку аргкамітэту: - RWD (партал “Тузін Гітоў”) - Віталь Супрановіч (лэйбл БМА group) - Радаслаў Дамброўскі (старшыня Беларускага аб'яднаньня студэнтаў) - Вольга Кузьміч (праект Generation.by) Журналісты й адмыслоўцы: - Алег Клімаў (“Музыкальная газета”) - Тацяна Заміроўская (“БелГазета”, “РиО”) - Зьміцер Падбярэзскі (Радыё “Свабода”) - Міхал Анемпадыстаў (рок-паэт) - Лявон і Ганна Вольскія З усіх пададзеных заявак кожны сябра журы абярэ 20 гуртоў, пры тым разьмеркаваўшы сярод іх ад 1-го да 20-ці баляў. Лепшы гурт атрымае найвышэйшую адзнаку, горшы – ніжэйшую. Да 6 чэрвеня сябры журы перадуць вынікі свайго галасаваньня арганізатарам. Пасьля складаньня ўсіх галасоў журы будзе вызначаная дваццатка гуртоў, якія выступяць на “Адборышчы”. Калі нейкі з гэтых калектываў ня здолее прыехаць у Менск ці празь іншыя прычыны ягоны выступ на канцэрце ня зможа адбыцца, то месца гэтага гурта зойме той, які набраў ніжэйшую за яго колькасьць балаў (напрыклад, калі гурт №20 ня здолее ўзяць удзел у канцэрце, то замест яго выступае гурт №21). Усе 20 абраных журы гуртоў бяруць удзел у вызначэньні аднаго удзельніка “Басовішча” на партале “Тузін Гітоў”. Галасаваньне будзе цягнуцца з 7-га па 14-га чэрвеня. Аддаць голас можна раз на дзень адначасова за адзін, два або тры гурты. Калектыў, які зойме 1-е месца едзе на “Басовішча” без удзелу ў “Адборышчы”. З вынікамі галасаваньня журы можна будзе азнаёміцца 7 чэрвеня на “Тузіне Гітоў”. Аляксей Мінчонак, “Тузін Гітоў” угару - up |
|
|