.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Кожны пераможца “Адборышча” зможа бясплатна запісаць песьні на студыі “Осмос”
| 06.06.2007 |

Акрамя права ўзяць удзел у конкурсе “Басовішча 2007” кожны гурт, які трапіць у дзясятку лепшых па выніках “Адборышча” атрымае магчымасьць бясплатна запісаць адну сваю песьню на студыі “Осмос”. Пазьней кампіляцыя з кампазыцыяў усіх гуртоў будзе выдадзеная асобным дыскам. Дарэчы, днямі сьвет пабачыць CD "Басовішча'17" зь песьнямі пераможцаў “Адборышча 2006”.

"Басовішча 2007"Ідэя стварэньня кампіляцыі з пераможцамі “Адборышча” прыйшла да галавы кіраўніку студыі “Осмос” Павалу Юрцэвічу яшчэ ў 2006 годзе. Што праўда, ступень адказнасьці маладых беларускіх музыкаў прадусар ацаніў не адразу. “Я да кастрычніка вылоўліваў гурты, каб бясплатна (!) запісаць іх песьню”, - распавядае Юрцэвіч.

Сёлета студыя “Осмос” будзе імкнуцца не зацягваць час і запісаць песьні ўсіх пераможцаў “Адборышча” яшчэ да правядзеньня “Басовішча”. “Такім чынам, дыск зь сёлетнімі пераможцамі выйдзе не праз год, як гэта здарылася зь першым рэлізам, а значна хутчэй”, - заўпэўнівае Павал Юрцэвіч.

Нагадаем, цяпер журы “Адборышча” вызначае дваццатку тых гуртоў, якія атрымаюць магчымасьць выступіць на адборачным канцэрце. Вынікі галасаваньня журы стануць вядомыя 7 чэрвеня.

Аляксей Мінчонак, “Тузін Гітоў”


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net