|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Вызначаны ўдзельнікі “Адборышча” | 06.06.2007 | Сябры журы абралі ўдзельнікаў адборачнага туру фэстывалю “Басовішча-2007”. З 53 прэтэндэнтаў кожны з экспэртаў назваў 20, разьмеркаваўшы месцы ад 1-га да 20-га. Шляхам падліку балаў і былі вызначаны канкурсанты. Усе названыя гурты маюць узяць удзел у канцэрце, які пройдзе 15-16 чэрвеня ў Менску. З удзельнікаў “Адборышча” і будуць абраныя 9 камандаў, што сыграюць на “Басовішчы” і пазмагаюцца за прызы фэстывалю. Сябры журы спынілі свой выбар на наступных гуртах (паводле альфабэту): Cor-set Happy 3 Friends Indra Кальмары Like a Gossamer Lilith SKA!RB SOK Spitaль Termin X Unia Wanted! Weeping Twilight Zig-zag Абшар Джамбібум Заточка РоСтра Спрат Фляўс і Кляйн Заўтра на ТГ – камэнтары сябраў журы з нагоды першага этапу “Адборышча” ТГ угару - up |
|
|