.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Ricochet – Ricochet
| 13.02.2006 |

Гомельскі лэйбл Go-records пасьля прасоўваньня Сярогі на Ўсход шчыльна заняўся выданьнем цяжкой музыкі. Менавіта яны выдалі альбомы “ТТ-34”, Rasta, піцерскай групы “Amatory”, на чарзе – менскія гард-кораўцы Ricochet. Цяжка вызначыцца, назваць гэтую групу дэбютантамі, ці ўжо добра вядомымі. Негледзячы на тое, што гэта іх дэбютны альбом, музыкі пасьпелі аб’езьдзіць з канцэртамі паўкраіны і паўдзельнічаць у літоўскіх і ўкраінскіх фэстах. Па ўласным вызначэньні граюць “кросровэр” - сапраўдную цяжкую музыку. Але могуць крыху і палягчэць, калі трэба, і выдаць нешта меней экстрымальнае, як у песеньцы “Майамі”.

RicochetІх музыка – намаганьне пранікнуць ва ўнутраны сьвет чалавека XXI стагодзьдзя. Якія часы – такая і музыка: “Я ня першы, хто зашыў вочы і рот”. Герой іх песень заціснуты ў гарадзкіх сутарэньнях, праз высачэзныя гмахі ён ня можа ўбачыць захад сонца, тут нельга жыць павольна, тут ня можа быць сяброў і кожны дзень – гэта бойка без правілаў. Вось і атрымліваецца, што чалавек тут “камяком уціснуты ў свае плечы”. Тэма – ня новая, рыфмоўкі (“горад-холад”) – не арыгінальныя, музыка – разнастайнасьцю не выбіваецца. Але слухаць прыемна і лёгка, бо зроблена прафэсыйна. У некаторых песьнях адчуваюцца ноткі “Teqilajazzz”. Музыка клюбных фэстаў.

SB

Ricochet – Ricochet, Go-records, 2006.


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net