.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Аляксей Хлястоў - Потому что люблю
| 08.06.2007 |

Другі дыск эстрадніка, на песьнях якога грунтуецца славуты «фармат» беларускага радыё і тэлебачаньня. Нетаропкі Хлястоў выступаў яшчэ на «Славянскім базары-93», трапіў у студыю «Сяброў», а пасьля пакінуў шэрагі «дзяржаўных» папсавікоў і зьехаў на доўгі час у Бахрэйн. Зарабіўшы грошай, ён наноў збудаваў кар'еру незалежнага выканаўцы з арыентацыяй на ўзорную эўрапейскую поп-музыку. У чым значна апярэдзіў свайго брата — Андрэя Хлястова.

Аляксей Хлястоў. Потому что люблюАранжыроўкі ў яго куды больш густоўныя, чым у плоймы калегаў па «Срэбраным грамафоне». Музыка Хлястова надта ўжо рафінаваная, нашпігаваная таннымі клявішнымі найгрышамі. Сьмелым музычным рашэньням тут ня месца. Вынятак — хіба апошняя песьня «Яна» з прыгожа уплеценым саксафонам і алюзіямі на Джорджа Майкла пачатку 90-х.

Хлястоў імкнецца да надзвычайнай спрошчанасьці і ў тэкстах. Ён ведае, чаго ад яго хочуць саманазваныя беларускія прадусары і выдатна адчувае стэрэатыпы сваёй немудрагелістай аўдыторыі ад 13 да 18 гадоў. Падаецца, што яму наканавана граць ролю «старога хлопчыка», да скону пеючы ўзвышаныя саладжавыя банальнасьці пра неба ды зоры (глядзім на назвы песень: «Уварвацца ў неба», «Дзьве зоркі», «Аскепкі неба»…). Для тых, каму мала FM-прымача.

Аляксей Хлястоў, «Потому что люблю», West Records, 2006

SB, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net