|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Гурт Wanted! ня зможа выступіць на “Адборышчы” | 09.06.2007 | Ужо другі год запар гурт Wanted! праходзіць у фінальную частку “Адборышча”, але ня можа ўзяць удзел у адборачным канцэрце. Сёлета прычынай адмовы гурта ад жывога выступу сталася сьмерць бабулі саліста калектыва. У размове з арганізатарамі Kramson (так завуць саліста Wanted!) паведаміў, што 30-ці дзённая жалоба ў яго скончыцца толькі 4 ліпеня. “Да гэтага часу ў маім жыцьці ня можа быць ніякай музыкі”, - сказаў Kramson. Замест гурта Wanted! удзел у канцэрце “Адборышча-2007” возьме гурт Ann Core, менавіта гэтая каманда заняла 21-е месца паводле абагуленага рэйтынгу журы. Каардынатар “Басовішча-2007” зь беларускага боку Аляксей Мінчонак вырашыў не выключаць гурт Wanted! зь інтэрнэт-галасаваньня на “Тузіне Гітоў”. “Гэты калектыў абралі сябры журы, і прычына, па якой Wanted! ня могуць узяць удзел у канцэрце больш чым паважная”, - кажа Мінчонак. Паводле яго словаў, калі гурт Wanted! пераможа ў інтэрнэт-адборы, то ён паедзе на конкурс “Басовішча”.Гурт Ann Core ня будзе далучаны да ўдзелу ў інтэрнэт-галасаваньні. Ён выступіць на канцэрце “Адборышча-2007”, які адбудзецца 15-16 ліпеня ў Менску. Патрапіць на конкурс “Басовішча” Ann Core зможа толькі праз выбар журы. Пра гурт Ann Core (паводле дасланай калектывам інфармацыі): Заснаваны ўлетку 2006 года. Ann Core, што ў перакладзе «яшчэ» або «на біс» (encore), за кароткі час стала даволі папулярнай ня толькі ў родным Маладэчна, але і за межамі горада (Ліда, Горадня, Смаргонь і г.д.). Ann Core удзельнічаў у арганізацыі музычных імпрэзаў і выступаў на розных канцэртах і фэстах, сярод якіх Art House Ann'Fection, Rock/Metall action, Fucking fashion, Neverfest 1 і 2 часткі, SLAM ON session. На цяперашні момант гатовы demo-альбом, у які ўваходзяць 5 трэкаў. "Тузін Гітоў" угару - up |
|
|