.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Свойскі Білі Джоэл
| 11.06.2007 |

“Свойскі” варыянт вядомага гіта 70-х – песьні "Piano Man" прэзэнтуе музыка Макс Івашын перад сваім чарговым ад'ездам за мяжу. “Летам 2005 года ў канадзкім Таронта, спаліўшы сабе ўшчэнт плечы на беразе возера Антарыё, я за 5 гадзінаў пераклаў ангельскі тэкст на беларускую мову. Хацелася надаць гэтай песьні свойскасьці, таму я бы не называў гэта кавэр-вэрсіяй, а хутчэй беларускім варыянтам”, - апавядае былы клявішнік Neuro Dubel.

Макс ІвашынПрадстаўленая песьня - нават не зусім кавэр-версія, а хутчэй беларускі варыянт вядомай "Piano Man" знакамітага амэрыканца Білі Джоэла. Арыгінал быў выдадзены ў 1973 годзе, на аўтарызаванай двухдыскавай складанцы лепшых твораў Джоэла. "Piano Man" стаіць самым першым трэкам. Мне гэтая песьня даўно падабалася (і музыкай, і зьместам), таму "засвоіць", г.зн. "зрабіць яе свойскай" было толькі пытаньнем часу.

Летам 2005 года ў канадзкім Таронта, спаліўшы сабе ўшчэнт плечы на беразе возера Антарыё, я за 5 гадзінаў пераклаў ангельскі тэкст на беларускую мову. Твор давялося трохі скараціць - арыгінал складае больш за 6 хвілінаў, а я ўсё ж такі трымаў у галаве патрабаваньні "радыё-фармату". Але зьмест захаваўся цалкам, набыўшы толькі трошкі мясцовага смаку. Можна лічыць майго "МузЫку" замалёўкай зь беларускага ракенрольнага клюбу - пэўныя пэрсоны нават здолеюць сябе пазнаць...

Дарэчы, пад заканчэньне запісу я даслаў запыт на карыстаньне аўтарскімі правамі да мэнэджэраў Білі Джоэла. Адказу пакуль не было.

Відэа на арыгінал-вэрсію - www.youtube.com/v/rZ1_M_L_RSI

Макс Івашын - МузЫка (муз. і сл. Б.Джоэл, бел. тэкст - М.Івашын).
Разьмяшчаецца са згодвы выканаўцы.


Макс Івашын, для ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net